Паведамляецца пра пажары і знікненне электрычнасці.
навіны
Беспілотнікі атакавалі аб’екты ў Новарасійску, Туапсэ і Севастопалі

podpis źródła zdjęcia
Расейскія ўлады паведамляюць пра масаваную атаку ўкраінскіх беспілотнікаў у розных рэгіёнах краіны ў ноч на 17 траўня.
У Туапсэ Краснадарскага краю два дроны атакавалі мясцовы НПЗ. На тэрыторыі заводу ўзнік вялікі пажар. Улады сцвярджаюць, што пацярпелых няма.
У Новарасійску ўдар быў нанесены па нафтабазе і марскім порце. Выданне «Astra» паведамляе, што мясцовыя жыхары чулі 35 выбухаў. У шэрагу раёнаў знікла электрычнасць, часова спыніў працу грамадскі транспарт.
Севастопаль зазнаў атаку БПЛА і марскіх дронаў. Акупацыйныя ўлады паведамляюць пра прыпыненне працы падстанцыі, на аднаўленне якой спатрэбіцца каля содняў. У Севастопалі пунктавыя адключэнні электрычнасці. Адменены заняткі ва ўсіх школах, установах сярэдняй адукацыі і дзіцячых садах.
Мінабароны РФ сцвярджае, што агулам «перахопленыя» 102 украінскія дроны.
Глеб Нержын belsat.eu