навіны

У Нямеччыне прыйшлі з ператрусам да дэпутата, які таемна ездзіў у Беларусь

Пэтр Бістран. (Фота: Achim Melde, Bundestag)
Пэтр Бістран. (Фота: Achim Melde, Bundestag)
podpis źródła zdjęcia

Бундэстаг пазбавіў Бістрана дэпутацкай недатыкальнасці.

Нямецкія праваахоўныя органы правялі ператрус у парламенцкім офісе і ў асабістых памяшканнях дэпутата бундэстагу ад правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АдН) Пэтра Бістрана, якога вінавацяць у сувязях з Расеяй. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».
Пэтр Бістран. (Фота: Achim Melde, Bundestag)
Пэтр Бістран. (Фота: Achim Melde, Bundestag)
Пракуратура Мюнхену заявіла аб «правядзенні расследавання ў дачыненні да дэпутата бундэстагу» ў сувязі з першапачатковымі падазрэннямі паводле артыкулаў аб хабарніцтве і адмыванні грошай. У рамках гэтай справы прайшлі ператрусы ў Берліне, Мюнхене, Эрдынгу і Дэгендорфе, а таксама на Маёрцы. У ператрусах удзельнічалі 11 пракурораў і каля 70 паліцыянтаў, былі канфіскаваныя дакументы і носьбіты інфармацыі, паведамілі ў пракуратуры.
Раніцай у той жа дзень бундэстаг пазбавіў Пэтра Бістрана, які з’яўляецца адным з ключавых кандыдатаў АдН на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент, дэпутацкай недатыкальнасці.
Скандал у дачыненні да Бістрана разгарэўся пасля таго, як улады Чэхіі ў канцы сакавіка заявілі аб раскрыцці «фінансаванай з РФ сеткі ўплыву», якая распаўсюджвала расейскую прапаганду ў Еўропе і падкупляла еўрапейскіх палітыкаў. Паводле нямецкага выдання Der Spiegel і чэшскай газеты Denik N, часткай схемы зʼяўляецца навінавы сайт Voice of Europe, на якім рэгулярна публікаваліся заклікі палітыкаў з ФРГ, Бельгіі, Францыі, Вугоршчыны, Нідэрландаў і Польшчы спыніць дапамогу Украіне. Некаторым з іх, як сцвярджае Denik N, за гэта плацілі грошы. У тым ліку на сайце публікаваліся інтэрвʼю чальцоў «Альтэрнатывы для Нямеччыны» – еўрадэпутата Максіміліяна Кра і дэпутата бундэстагу Пэтра Бістрана. Пасля гэтага дэпутаты Еўрапарламенту запатрабавалі правесці расследаванне наконт меркаванага подкупу Расеяй еўрапейскіх палітыкаў. У дачыненні да Бістрана пракуратура Мюнхена пачала праверку.
Пэтр Бістран. (Фота: Achim Melde, Bundestag)
Пэтр Бістран. (Фота: Achim Melde, Bundestag)
51-гадовы Пэтр Бістран нарадзіўся ў Чэхаславакіі і дзіцем пераехаў з бацькамі ў Нямеччыну. З 2017 года ён зʼяўляецца дэпутатам бундэстагу. На маючых адбыцца выбарах у Еўрапарламент, якія пройдуць 9 чэрвеня, ён займае другую пазіцыю ў выбарчым спісе АдН. Бістран выступае супраць паставак узбраенняў Украіне і рэзка крытыкуе курс ураду канцлера Оляфа Шольца.
У лістападзе 2022 года палітык прыязджаў у Беларусь, не паведаміўшы пра гэта калегам і грамадскасці. Ён сустракаўся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, кіраўніком парламенцкай камісіі ў міжнародных справах Андрэем Савіных і міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем, які праз тыдзень раптоўна памёр. Пазней Бістран патлумачыў, што пабываў у Менску на «запрашэнне беларускага парламенту» і абмяркоўваў «пабудову міру ва Украіне».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10