Еўрабачанне без Беларусі, вясна без цяпла і актыўны «дзвіж» на мяжы. Галоўныя падзеі ў малюнках
19.05.2024, 11:01
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia
За тым, што адбываецца, разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.
У Швецыі прайшло «Еўрабачанне» – яшчэ зусім нядаўна любімы беларусамі конкурс зараз праходзіць без прадстаўнікоў нашай краіны і яго не паказваюць па мясцоваму тэлебачанню. Доўгія халодныя выходныя не вельмі падыходзілі для выездаў на шашлыкі і многія нашыя суайчыннікі вырашылі правесці іх у суседніх краінах, але з-за доўгіх чэргаў частку адпачынку давялося змарнаваць на чаканне на мяжы. Там наогул веснавое абвастрэнне – актывізаваліся і нелегальныя мігранты, жадаючы прарвацца ў Еўропу. За гэтымі і іншымі гучнымі падзеямі разам з «Белсатам» сочыць мастак Дэ Лёс.
У гэтым годзе конкурс «Еўрабачанне» прайшоў у шведскім Мальмё. Галасаванне нацыянальных журы і гледачоў прынесла перамогу Швейцарыі. Адметнасцю сёлетняга конкурсу стала вялікая колькасць скандалаў.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Частка з іх была звязаная прадстаўніцай Ізраілю Эдэн Галян. Спачатку ўдзел гэтай краіны ў «Еўрабачанні-2024» быў пад пытаннем праз вайсковыя дзеянні краіны ў сектары Газа. Потым прэтэнзіі да яе мела Украіна: медыі падкрэслівалі, што спявачка жыла ў Расеі і выступала ў акупаваным Крыме. І, хоць з’ехала з Расеі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, нападу не асудзіла. Падчас паўфінала прысутныя на «Мальмё-Арэне» асвісталі яе проста перад выступам, што не перашкодзіла ёй трапіць у фінал.
Акрамя таго ўпершыню ў гісторыі конкурсу аднаго з удзельнікаў адхілілі ад фіналу – арганізатары абвінавацілі прадстаўніка Нідэрландаў Ёўста Клейна ў канфлікце з жанчынаю са здымачнай групы.
Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе ўжо пяты год. У 2020-м Беларусь меўся прадстаўляць дуэт «VAL» з песняю «Да відна», але конкурс скасавалі праз пандэмію, а потым Белтэлерадыёкампанія разарвала з дуэтам пагадненне праз занадта «несумленнае» інтэрв’ю, а дуэт казаў, што хацеў бы «рэпрэзентаваць свабодную краіну».
У 2021 годзе БТ збіралася паслаць праўладны гурт «Галасы ЗМеста», але дзве іхныя песні адхілілі арганізатары конкурсу. Этна-электронны гурт «Shuma» тады запісаў «эмігранцкую песню для «Еўрабачання», але на конкурсе не выступаў. БТ «замарозілі» удзел у Еўрапейскім трансляцыйным звязе, які ладзіць «Еўрабачанне». Правілы конкурсу сканструяваныя так, што ў ім могуць браць удзел толькі прадстаўнікі тых тэлерадыёкампаніяў, якія ёсць чальцамі Еўрапейскага трансляцыйнага звязу. А ў гэты звяз цяпер не ўваходзяць ніякія беларускія каналы, у тым ліку «Белсат».
Паглядзець трансляцыю «Еўрабачання» беларусы маглі толькі праз «Youtube» – афіцыйны акаўнт конкурсу «Eurovision Song Contest» веў жывую трансляцыю. Прагаласаваць можна было праз сайт «Esc.vote».
З суботы 11 траўня па аўторак 14 траўня ў беларусаў былі традыцыйныя майскія вялікія выходныя. Многія нашыя суайчыннікі вырашылі правесці іх за мяжой, і сітуацыя на памежных пераходах, якая і без таго апошнім часам была напружанаю, яшчэ больш ускладнілася.
Па стане на 9-е траўня чарга на выезд з Беларусі ў напрамку Польшчы (пункт «Берасце») складала 400 легкавых аўтамабіляў і 70 аўтобусаў. У напрамку Літвы – 170 легкавых аўтамабіляў на «Каменным Логу» і 180 легкавікоў у «Беняконях», але аўтобусаў у абодвух пунктах не было. У адмысловых чатах людзі пісалі, што дзеля таго, каб выехаць з Беларусі, даводзіцца стаяць не менш за содні. Напрыклад, тыя пасажыры, якія прыехалі і сталі ў чаргу ў напрамку Польшчы раніцай 8 траўня, цалкам прайшлі беларускі і польскі бок толькі праз 27 гадзінаў. «Пажыць» у чарзе на мяжы даводзілася і пры вяртанні ў Беларусь.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Такая сумная сітуацыя склалася з-за таго, што беларускія улады перасварыліся з усімі суседзямі, даўшы магчымаць нелегальным мігрантам праз нашу краіну прарывацца ў Еўразвяз, і тыя пазачынялі большасць памежных пераходаў.
У Беларусь збег польскі суддзя Томаш Шмыт. У Менску ён даў прэс-канферэнцыю, дзе абвясціў, што папрасіў абароны ва ўладаў Беларусі, бо на радзіме зазнаў «пераслед і пагрозы за самастойную палітычную пазіцыю».
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Як пішуць польскія медыі, Томаш Шмыт некалькі гадоў таму разам са сваімі калегамі-суддзямі, лаяльнымі да мінулага ўраду партыі PIS, зарганізавалі ананімную кампанію хэйту супраць сваіх калегаў, якія крытычна ставіліся да ўладаў. Яны стварылі групу ў мэсэнджары WhatsApp, дзе публікавалі кампрамат на суддзяў-апазіцыянераў.
У Польшчы ў дачыненні Шмыта распачалі справу аб удзеле ў шпіянажы і дзейнасці замежнай выведкі, а ён тым часам гуляе па менскіх крамах, абедае ў Драздах і раздае інтэрв’ю прапагандыстам.
Пачатак траўня выдаўся досыць цёплым, але чым бліжэй было да вялікіх выходных, тым больш цягнула халодным подыхам. На тыдні з 6 па 12 траўня цёплае паветра змянілася на прахалоднае. Былі нават замаразкі, што ўскладніць жыццё агароднікам і садоўнікам, а таксама тым, хто планаваў выехаць на прыроду на майскія шашлыкі.
Да таго ж ранкам 10 траўня на Сонцы адбылася ўспышка наймагутнейшага класу X: гіганцкі кластар плямін, у 15 разоў шырэйшы за Зямлю, даў вывяржэнне, часцінкі якога даляцелі да зямлі ў ноч на 11 траўня. На Зямлі адзначылі геамагнітную буру максімальнага класу G5. У выніку беларусы маглі назіраць нетыповую з’яву – палярнае ззянне.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Тым часам улады працягваюць эксперыменты над беларусамі. Цяпер эксперымент абяцаюць беларускім школьнікам – асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак па методыцы расейскага вучонага Уладзіміра Базарнага. Яно будзе ўведзена ў Беларусі з новага навучальнага года ў 14-ці школах. Гаворка ідзе пра як мінімум 28 першых класаў.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Гэтая тэхналогія падаецца як «здароўезберагальная» і больш эфектыўная, але адмыслоўцы не пагаджаюцца з такой ацэнкай. Асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак неактуальна для сучаснага грамадства і можа стаць крыніцай сацыяльных праблемаў для дзяцей, якія будуць удзельнічаць у гэтым эксперыменце, лічыць акадэмічны дырэктар Інстытуту развіцця сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы Андрэй Лаўрухін.
Андрэй Лаўрухін лічыць, што гэта крок назад. Прычым нават не ў СССР, а далей, кудысьці ў глыбіні расейскай імперыі і сівую мінуўшчыну.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.