навіны

Верталёт прэзідэнта Ірану трапіў у аварыю

Іранскі прэзідэнт Эбрагім Раісі. (Крыніца: tasnimnews.com)
Іранскі прэзідэнт Эбрагім Раісі. (Крыніца: tasnimnews.com)
podpis źródła zdjęcia

Разам з іранскім кіраўніком на борце знаходзіўся міністр замежных справаў Ірана.

Верталёт Мі-171, на борце якога быў прэзідэнт Ірану Эбрагім Раісі, здзейсніў жорсткае прызямленне каля гораду Джульфа на іранска-азербайджанскай мяжы.
Іранскі прэзідэнт Эбрагім Раісі. (Крыніца: tasnimnews.com)
Іранскі прэзідэнт Эбрагім Раісі. (Крыніца: tasnimnews.com)
Пошукі верталёта, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт Ірана, працягваюцца. Інфармацыя пра тое, што ён жывы і рухаецца ў картэжы ў горад Тэбрыз аказалася непацверджанай. Агенцтва «Mehr», якое яе апублікавала, выдаліла навіну з сайта.
Выратавальнікі вызначылі дакладнае месцазнаходжанне пацярпелага верталёта. Гэта раён сяла Узі, ён лічыцца адным з найбольш цяжкадаступных месцаў.
Зараз пошукі вядзе 40 пошукава-варатавальных груп. Але складныя ўмовы надвор’я перашкаджаюць правядзенню аперацыі.
Станам на 18:52 дакладнай інфармацыі пра месца здарэння пакуль няма.
Адзін з іранскіх чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці паведаміў «Reuters», што яны ўсё яшчэ «поўныя надзеяў, але паведамленні, якія прыходзяць з месца пасадкі верталёта, выклікаюць вельмі сур’ёзную насцярожанасць».
Акрамя прэзідэнта Эбрагіма Раісі, на борце былі яшчэ некалькі афіцыйных асобаў Ірану – сярод іх міністр замежных справаў Гусэйн Амір-Абдулагіян. Перад інцыдэнтам Раісі сустракаўся з кіраўніком Азербайджану Ільхамам Аліевым на беразе ракі Аракс, дзе месціцца памежны пункт абедзвюх краінаў.
На месца здарэння накіраваліся ратавальнікі, але хадзе ратавальнай аперацыі перашкаджалі складаныя ўмовы надвор’я.
Агулам у калоне з прэзідэнтам Ірану былі тры верталёты, два з якіх паспяхова дабраліся да месца прызначэння. Аварыя здарылася толькі з тым, якім ляцеў іранскі прэзідэнт.
Агенцтва «Mehr» паведамляла, што чальцы экіпажу пацярпелага верталёта самастойна выйшлі на сувязь, а сам Эбрагім Раісі не пацярпеў і з месца здарэння дабіраецца ў горад Тэбрыз аўтамабільным картэжам. Але гэтая інфармацыя аказалася непацверджанай.
Прычыны аварыі высвятляюцца.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10