навіны

Рух на мяжы з Літвой можа яшчэ больш ускладніцца. Там мяняюць асфальт

Каменны Лог (Фота: Gpk.gov.by)
Каменны Лог (Фота: Gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

У «Каменным Логу» чарга легкавікоў складаецца з 30 аўтамабіляў.

18 і 19 траўня дарожна-будаўнічае кіраўніцтва ААТ «ДСТ № 6» укладвае асфальтабетоннае пакрыццё дарог у пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Каменны Лог (Фота: Gpk.gov.by)
Каменны Лог (Фота: Gpk.gov.by)
«Указанае можа адбіцца на цяжкасці руху транспартных сродкаў, якія рухаюцца праз гэты пункт пропуску на выезд з Беларусі», – заявілі мытнікі
Яны параілі пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы ў гэтыя дні ўлічваць абставіны і, пры магчымасці, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту станам на 12:00 18 траўня, у «Каменным Логу» чарга легкавікоў складаецца з 30 аўтамабіляў, у «Берасці» на мяжы з Польшчай – з 90. Апроч таго, там стаяць 27 аўтобусаў.
Таксама ў «Каменным Логу» выезду з Беларусі чакаюць 440 грузавых аўтамабіляў. Яшчэ 480 стаяць у «Беняконях». 155 цяжкавікоў чакаюць выезду ў пункце «Грыгароўшчына» на мяжы з Латвіяй, а 1000 – у «Казловічах» на польскай мяжы.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10