навіны

Міграцыйны крызіс актываваўся на мяжы з Польшчай: больш за 4 тысячы спробаў з пачатку траўня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Такой колькасці мігрантаў не было з 2021 года – пачатку міграцыйнага крызісу.

Польскія памежнікі з пачатку вясны штодня выяўляюць сотні спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Такой актыўнасці не было аж з 2021 года.
Са статыстыкі, што публікуюць польскія памежнікі (Straż Graniczna), вынікае, што з пачатку траўня перадухілілі не менш за 4 тысячы спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы.
17–19 траўня памежнікі мелі «тры дні неспакою»: 729 спробаў перайсці мяжу, некалькі нападаў на памежнікаў з выкарыстаннем камення і галінаў, спроба падпаліць вайсковы пастарунак. 11 мігрантаў перадалі медыкам для аказання хуткай дапамогі. І гэта не рэкорд: 2–5 траўня зафіксавалі 949 спробаў.
Такімі тэмпамі ў траўні можа быць яшчэ больш спробаў, чым было ў красавіку – за мінулы месяц зафіксавалі 5460 спробаў незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу.
Агулам з пачатку года на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі больш як 13 тысяч спробаў незаконнага пераходу. Такой колькасці мігрантаў не было з 2021 года – пачатку штучна створанага ўладамі Беларусі міграцыйнага крызісу.
Пры тым аналагічнага росту актыўнасці на межах Беларусі з Літвой і Латвіяй не назіраюць: так, за мінулы дзень літоўскія памежнікі не зафіксавалі ніводнай спробы незаконнага пераходу мяжы, латвійскія – 5 спробаў.
Прычыны актывізацыі мігрантаў менавіта на мяжы з Польшчай невядомыя.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10