навіны

На акупаваных тэрыторыях Украіны задумалі збіраць беларускія трактары

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Перамовы наўрад ці ідуць паспяхова: пра гэткія планы заяўлялі і паўгода таму.

Міністэрства прамысловасці акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці паведаміла ТАСС, што абмяркоўвае з партнёрамі ў Беларусі магчымасць вытворчасці трактароў «Беларус» на акупаваных Расеяй тэрыторыях.
Новы дызайн трактару «Belarus». (Фота: belarustractors_official / Telegram)
Новы дызайн трактару «Belarus». (Фота: belarustractors_official / Telegram)
Перамовы вядуць наконт вытворчасці трактароў на падкантрольных Расеі тэрыторыях Запарожскай вобласці Украіны, плануюць таксама разгарнуць вытворчасць дэталяў да гэтых трактароў.
Як адзначыла «Zerkalo», перамовы наўрад ці ідуць паспяхова: пра гэткія планы заяўлялі паўгода таму. Тады казалі, што наладжваюць супольную вытворчасць для буйнавузлавога збірання трактароў «МТЗ-82». Таксама тады абмяркоўвалі адкрыццё ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці філіі Аршанскага мясакансервавага заводу.
Агулам на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці, паводле чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі, плануюць перазапусціць чатыры прадпрыемствы, ужо перазапусцілі 135 заводаў з 201, што былі там да нападу Расеі.
30 верасня 2022 года Расея заявіла пра акупацыю чатырох вобласцяў Украіны, у тым ліку Запарожскай. Але як тады, так і цяпер Расея кантралюе толькі дзве траціны Запарожскай вобласці – абласны цэнтр захапіць так і не ўдалося, фармальна анексаваны горад рэгулярна абстрэльваюць расейскія войскі.
Трактары МТЗ раней дарылі ад імя «саюзнай дзяржавы» каледжам так званай ЛНР.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10