Марыя Місюк. Скрыншот з відэа. (Крыніца: Телеканал ОНТ / YouTube)
podpis źródła zdjęcia
У тым ліку палітвязнямі прызналі падлеткаў, што праходзяць у справе «Чорных салаўёў».
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 19 асобаў. Такім чынам, станам на 21 траўня ў Беларусі застаюцца за кратамі 1393 палітвязні.
Марыя Місюк. Скрыншот з відэа. (Крыніца: Телеканал ОНТ / YouTube)
«Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі, мы бачым палітычны матыў пераследу абвінавачаных. Мы лічым, што працэсуальныя меры і судовыя рашэнні прынятыя па палітычных матывах у парушэнне асноватворных прынцыпаў справядлівага правасуддзя», – зазначаецца ў заяве.
Трое з 19 новых палітвязняў ужо асуджаныя, астатнія застаюцца пад вартай і чакаюць суда. У спіс трапілі ў тым ліку падлеткі, якія зрабіліся фігурантамі так званай справы «Чорных салаўёў», – іх вінавацяць у тэрарызме. Палітзняволенымі былі прызнаныя Васіль, Ларыса і Павел Прохаравы – сямʼя з беларуска-ўкраінскага памежжа, якую вінавацяць у здрадзе дзяржаве.