навіны

Швецыя перадасць больш за € 430 тысяч у фонд падтрымання палітвязняў Беларусі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Раней у красавіку Нарвегія вылучыла для фонду € 850 тысяч.

Швецыя ўнясе 5 млн шведскіх кронаў (каля € 430 тысяч) у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іхным сем’ям.
Пра гэта на Стакгольмскай канферэнцыі абвесціў міністр міжнароднага супрацы і развіцця Юган Фашэль.


,,

«Прыярытэтам шведскай палітыкі ў дачыненні Беларусі ёсць паглыбленне дыялогу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Важна, каб вонкавы свет не забываўся на тых, хто змагаецца за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. Падтрыманне Швецыі можа спрыяць змене сітуацыі», – цытуе міністра DW.


Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іхным сем’ям быў створаны з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у 2024 годзе. У красавіку Нарвегія вылучыла € 850 тысяч у якасці першага ўнёску. Распараджацца сродкамі будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням і іхным сем’ям.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10