навіны

Святлана Ціханоўская: Рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Трэба «штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў».

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла адмысловую заяву з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі, што адзначаецца 21 траўня.
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская зазначыла, што 21 траўня – гэта «дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас».
«Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як найменш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ», – падкрэсліла яна.
Ціханоўская канстатуе, што ў турмах палітвязні не атрымліваюць неабходнай медычнай дапамогі, а некаторыя застаюцца ў рэжыме інкамунікада і звестак пра іх няма ўжо больш за год.


,,

«Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю, – публічна і непублічна, – кажа Ціханоўская, – Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі».


Ціханоўская заявіла, што трэба «штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў». Яна заклікала падтрымліваць палітвязняў і далучацца да ініцыятываў і арганізацыяў, якія гэтым займаюцца.
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў», – падкрэсліла беларуская лідарка.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10