навіны

Расея ўчыніла чарговую паветраную атаку на Украіну

Паветраная атака на Харкаў у ноч на 21 траўня 2024 года. (Фота: synegubov / Telegram)
Паветраная атака на Харкаў у ноч на 21 траўня 2024 года. (Фота: synegubov / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Улады Харкава паведамляюць, што пацярпелі сем чалавек.

У ноч на 21 траўня Расея ўчыніла масаваную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ «Shahed». Таксама вядома пра запуск як мінімум адной ракеты.
Паветраная атака на Харкаў у ноч на 21 траўня 2024 года. (Фота: synegubov / Telegram)
Паветраная атака на Харкаў у ноч на 21 траўня 2024 года. (Фота: synegubov / Telegram)
Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што агулам расейцы запусцілі 29 дронаў-камікадзэ «Shahed-131/136». 28 з іх былі знішчаныя сіламі СПА ў Адэскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Чаркаскай, Херсонскай і Кіраваградскай вобласцях.
Паветраныя сілы паведамлялі таксама пра запуск балістычнай ракеты на ўсходнім кірунку.
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведамляе пра ракетны абстрэл транспартнага прадпрыемства ў Харкаве. Пацярпелі два чалавекі.
Акрамя таго, у выніку начной атакі беспілотнікаў у чатырох месцах у Харкаве былі зафіксаваныя пашкоджанні ў прыватных і офісных будынках, пашкоджанні трох легкавых аўтамабіляў, 25 грузавікоў і аўтобусаў. Агулам пацярпелі сем чалавек.
Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў зазначыў, што акупанты ўдарылі беспілотнікам па адным з любімых месцаў адпачынку харкаўчанаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10