навіны

ЕЗ асудзіў рэйды і канфіскацыю маёмасці актывістаў, якія з'ехалі з Беларусі

Сцягі ЕЗ. Фота мае ілюстратыўны характар. (Крыніца: malanka.media)
Сцягі ЕЗ. Фота мае ілюстратыўны характар. (Крыніца: malanka.media)
podpis źródła zdjęcia

ЕЗ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Еўрапейскі Звяз патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і заяўляе, што працягне падтрымліваць усіх, хто выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпа Бурэля, апублікаванай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, які адзначаецца 21 мая.
Сцягі ЕЗ. Фота мае ілюстратыўны характар. (Крыніца: malanka.media)
Сцягі ЕЗ. Фота мае ілюстратыўны характар. (Крыніца: malanka.media)
Жузэп Бурэль нагадаў, што пасля смерці Вітольда Ашурка ў месцах зняволення памерлі яшчэ не менш за пяць палітвязняў.
«Сёння ў Беларусі па-ранейшаму застаецца каля 1400 палітвязняў. Сотні маюць сурʼёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, узрост старэйшы за 60 гадоў, пакутуюць на псіхічныя расстройствы. Іх незаконна ўтрымліваюць у зняволенні, падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, уключаючы пазбаўленне неабходнай медычнай дапамогі», – гаворыцца ў заяве.
Бурэль адзначыў, што беларускія ўлады ўсё часцей пераследуюць беларусаў, якія пакінулі краіну.
«Рэжым усё часцей пераследуе і тых, хто зʼехаў з краіны. Еўрапейскі Звяз асуджае апошнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды ў выгнанні. 104 чалавекі былі дададзены ў спіс падазраваных у рамках масавага крымінальнага расследавання ў дачыненні да беларусаў за мяжой», – гаворыцца ў заяве.
ЕЗ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, і заяўляе, што працягне падтрымліваць усіх, хто смела выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь.
Нагадаем, у беларусаў замежжа, што ўдзельнічалі ў святкаванні сёлетняга Дня Волі, могуць забраць маёмасць. Следчы камітэт распачаў супраць прадстаўнікоў дыяспары крымінальныя справы – за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і дыскрэдытацыю Беларусі.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10