навіны

КДК распавёў, колькі крымінальных спраў заведзена за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

КДК кажа, што сілавікі манітораць абарачэнне крыптавалютаў, плацежныя сістэмы і сацсеткі.

За фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці ў 2023 годзе ў Беларусі распачата 80 крымінальных справаў. Гэта заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Прэс-служба КДК адзначае, што выявілі адпраўнікоў і атрымальнікаў такіх сродкаў.
«Асноўныя намаганні ў сферы спынення каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці былі сканцэнтраваныя на аналізе абарачэння крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэмаў і сацсетак», – распавядае КДК.
Пасля выбараў 2020 года ўлады Беларусі актыўна называюць палітычных апанентаў і актывістаў экстрэмістамі і тэрарыстамі. Як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці можа разглядацца нават дапамога палітычным зняволеным.
Напрыклад, у Берасці 63-гадовую жанчыну затрымалі ў межах крымінальнай справы. Следчы камітэт назваў яе «спонсаркай экстрэмізму» за тое, што яна пераводзіла грошы выключна палітычным зняволеным.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10