навіны

Шэнгенская віза хутка падаражэе. Да чаго рыхтавацца беларусам?

Выява мае ілюстрацыйны характар. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Не выключана, што кошт шэнгенскай візы для беларусаў таксама вырасце.

Еўрапейская камісія прыняла рашэнне павялічыць кошт шэнгенскай візы з 11 чэрвеня. Пра гэта паведамляе МЗС Славеніі.
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Калаж: Аліса Ганчар / Белсат)
Згодна з ведамствам, з чэрвеня 2024 года кошт дакументу вырасце на 12 % для ўсіх дзяржаў. Так, напрыклад, новы збор за выдачу шэнгенскай візы складзе € 90 для ўсіх заяўнікаў, якія звяртаюцца ў пасольства гэтай краіны.
За атрыманне дакументу для дзяцей ва ўзросце ад шасці да 12 гадоў плата складзе € 45, а вось за дзяцей малодшага ўзросту яна не спатрэбіцца.
Важна падкрэсліць, што павялічаную суму давядзецца заплаціць за выдачу шэнгенскай візы для кароткатэрміновага знаходжання або так званай візы тыпу С. Гэта значыць, што ў краіне можна будзе знаходзіцца не больш за 90 сутак у адзін 180-дзённы перыяд.
Да чаго рыхтавацца беларусам? Не выключана, што кошт шэнгенскай візы для беларусаў таксама вырасце. Сёння яна залежыць ад тыпу візы і краіны, якая займаецца працэдурай. Спаганяецца консульскі збор пры падачы дакументаў – € 35. Але ў некаторых ён істотна большы: Нарвегія і Данія – € 80.
Усю інфармацыю па частцы звароту за візамі і змене іх кошту апублікуюць 22 траўня ў афіцыйным часопісе ЕЗ.
Нагадаем, з 1 чэрвеня ўступяць у моц новыя правілы ўезду ў Грузію для турыстаў.
Прычынай усяму – абноўлены Закон «Аб турызме і курортах», які сцвярджае карэкціроўкі. У прыватнасці, ужо з пачатку лета ўсім замежным грамадзянам, якія хочуць наведаць Грузію, неабходна будзе афармляць абавязковую медычную страхоўку.
Рашэнне адобрылі ў канцы 2023 года, а пакрываць поліс павінен не менш як $ 5 тысяч на экстраныя амбулаторныя паслугі і $ 30 тысяч на лячэнне ў стацыянары. Медстрахоўка можа быць аформлена на любой з трох моў – рускай, англійскай ці грузінскай.
У дадатак прадумалі алгарытм дзеянняў, калі ў замежнага турыста раптам не апынецца неабходных дакументаў. У гэтым выпадку давядзецца заплаціць штраф.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10