навіны

У Расеі затрыманы намеснік начальніка Генштабу

Вадзім Шамарын. (Фота: Міністэрства абароны Расеі)
Вадзім Шамарын. (Фота: Міністэрства абароны Расеі)
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўжо чацвёрты высокапастаўлены вайсковы чыноўнік за месяц.

Затрыманы начальнік Галоўнага ўпраўлення сувязі ўзброеных сілаў Расеі, намеснік начальніка Генеральнага штабу Валерыя Герасімава, генерал-лейтэнант Вадзім Шамарын. Пра гэта піша «Коммерсантъ» са спасылкай на свае крыніцы.
Вадзім Шамарын. (Фота: Міністэрства абароны Расеі)
Вадзім Шамарын. (Фота: Міністэрства абароны Расеі)
Вадзім Шамарын арыштаваны пакуль на два месяцы ў межах крымінальнай справы аб меркаваных махінацыях. У яго ўдома прайшоў ператрус. Па яго выніках Шамарына даставілі на допыт у галоўнае вайсковае следчае ўпраўленне Следчага камітэту Расеі.
Гэта ўжо чацвёрты арыштаваны ў Расеі высокапастаўлены вайсковы чыноўнік за даволі кароткі час. 23 красавіка быў затрыманы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабараў у 2018–2023 гадах.
14 траўня сталася вядома пра затрыманне начальніка Галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны генерал-лейтэнанта Юрыя Кузняцова. Яго падазраюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.
А 17 траўня арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай вайсковай акругі Іван Папоў у справе аб асабліва буйным махлярстве.
У 2020 годзе таксама ў справе аб махінацыях і карупцыі быў арыштаваны папярэднік Шамарына на пасадзе намесніка Генштабу Расеі, генерал-палкоўнік Халіл Арсланаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10