навіны

Лукашэнка амаль уночы правёў перамовы з Пуціным, які нечакана прыляцеў у Менск

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: kremlin.ru)
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Пра прылёт расейскага кіраўніка было паведамлена а 23:14 менскага часу.

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін прыбыў у Менск з двухдзённым візітам на запрашэнне самаабвешчанага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дэталі сустрэчы паведамілі прэс-службы палітыкаў.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: kremlin.ru)
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. (Фота: kremlin.ru)
Пра прылёт расейскага кіраўніка было паведамлена а 23:14 менскага часу. У аэрапорце адбылася кароткая размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Асноўныя мерапрыемствы запланаваныя на 24 траўня, паведамілі ў Крамлі.


,,

«Пасля выбараў [прэзідэнта Расеі. – рэд. belsat.eu] гэта адзін з першых візітаў, пасля Кітайскай Народнай Рэспублікі – нашых сяброў. Мы абмяркуем нашы стасункі і ў кантэксце з Кітайскай Народнай Рэспублікай», – сказаў Лукашэнка.


Ён таксама захацеў абмеркаваць свае прапановы, што ўзніклі ў яго падчас візіту ў Азербайджан. Але, паводле Лукашэнкі, «пытанні бяспекі» будуць на першым плане.
«Тут таксама ёсць пра што пагаварыць. Усё ў нас стабільна, усё складваецца добра. Пагаворым, вядома, і пра вучэнні – пра другую фазу вучэнняў, гэта звязана з непасрэдным удзелам у гэтых мерапрыемствах нашых беларускіх сяброў, калегаў у вайсковай сферы», – заявіў Пуцін.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Знак міннай небяспекі і супрацьтанкавыя збудаванні бачныя каля мяжы з Беларуссю ў Валынскай вобласці, Украіна. 13 студзеня 2023 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
«У госці да васала зазірнуць – чаму б і не?» Эксперт – пра тое, навошта Пуцін прыляцеў у Менск навіны
Перамовы будуць працягвацца два дні. Загадзя візіт ніяк не анансаваўся, а тэматыка сустрэчы падаецца афіцыёзам як «шырокая». Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі ніякіх сенсацыяў ад гэтага візіту не чакае, але адзначае, што раптоўнасць такога візіту дае абсяг для спекуляцыяў.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10