навіны

«Мы зрабілі высновы». Кіраўнік МУС паскардзіўся на пастаянныя кібератакі

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. (Фота: mvd.gov.by)
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. (Фота: mvd.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Кубракоў кажа, што дзяржаўныя органы і арганізацыі ўвесь час падвяргаюцца кібератакам.

На калегіі МУС, якая адбылася 23 траўня, кіраўніцтва міліцыі сярод іншага абмяркоўвала захады па забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі. Адпаведная інфармацыя змешчана на сайце МУС.
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. (Фота: mvd.gov.by)
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. (Фота: mvd.gov.by)
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў падчас паседжання, што «дзяржаўныя органы і арганізацыі ўвесь час падвяргаюцца кібератакам з боку дэструктыўных элементаў».


,,

«Больш за тое, гэта стала часткай стратэгіі «беглых» з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Мы зрабілі высновы і комплексна прымаем усе неабходныя захады па абароне інфармацыйных сістэмаў», – зазначыў ён.


Міністр звярнуў увагу сілавікоў, што патрабаванні па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў органах унутраных справаў застаюцца актуальнымі і абавязковымі для ўсіх без выключэння.
Нагадаем, нядаўна сурʼёзную кібератаку зазнаў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі: «Кіберпартызаны» узламалі сайт КДБ і выклалі ў сетку звароты, якія адпраўлялі чэкістам праз партал з верасня 2014 па жнівень 2023 года.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10