Каля Ружанаў з-за вайсковых вучэнняў узнік вялікі лясны пажар
23.05.2024, 22:12
Каля Ружанаў – вялікі лясны пажар. (Фота: mchs112by / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Для тушэння пажару МНС задзейнічала авіяцыю.
Для ліквідацыі ляснога пажару, які ўзнік каля Ружанаў, задзейнічаная наземная тэхніка і авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Каля Ружанаў – вялікі лясны пажар. (Фота: mchs112by / Telegram)
У МНС паведамляюць, што для тушэння пажару з паветра прыцягнулі верталёты МІ-8 і МІ-17 з вадазліўнымі прыстасаваннямі. Верталёт МІ-2 вядзе паветранае патруляванне і маніторынг абстаноўкі з паветра. На зямлі працуюць 10 адзінак тэхнікі ратавальнікаў.
Тэлеграм-канал «1регион» удакладняе, што лясны пажар узнік на вайсковым палігоне. Падчас правядзення вучэбна-трэніровачных заняткаў адбылося ўзгаранне на прылеглай да тэрыторыі палігона сухой расліннасці.