навіны

ДТЗ на Меншчыне: аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам

Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам. (Фота: pressmvd / Telegram)
Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам. (Фота: pressmvd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Кіроўца загінуў. Пасажырка BMW і адна школьніца з аўтобусу шпіталізаваныя.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра трагічнае ДТЗ, якое адбылося 23 траўня каля 15:20 у Чэрвеньскім раёне.
Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам. (Фота: pressmvd / Telegram)
Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам. (Фота: pressmvd / Telegram)
Паведамляецца, што на аўтадарозе М-4 «Менск-Магілёў» 44-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы аўтамабілем BMW, «здзейсніў спадарожнае сутыкненне са школьным аўтобусам МАЗ». На момант здарэння ў аўтобусе знаходзілася сямёра дзяцей.
Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам. (Фота: pressmvd / Telegram)
Аўтамабіль BMW сутыкнуўся са школьным аўтобусам. (Фота: pressmvd / Telegram)


,,

«Кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў на месцы здарэння. Ягоная пасажырка, 42-гадовая магіляўчанка, а таксама 13-гадовая дзяўчынка-пасажыр аўтобуса дастаўлены ў медычную ўстанову для ацэнкі стану здароўя».


Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10