СК распачаў спецыяльнае вядзенне супраць заснавальніка клінікі «Новы зрок»
23.05.2024, 17:29
Алег Каўрыгін, заснавальнік сеткі клінік «Новы зрок». (Фота: doktora.by)
podpis źródła zdjęcia
Яму выстаўленае абвінавачванне адразу паводле 9 артыкулаў КК.
Следчы камітэт паведаміў, што супраць заснавальніка сеткі клінік «Новы зрок» Алега Каўрыгіна распачатае спецыяльнае вядзенне.
Алег Каўрыгін, заснавальнік сеткі клінік «Новы зрок». (Фота: doktora.by)
Механізм спецыяльнага вядзення дазваляе ўладам Беларусі судзіць людзей завочна, калі тыя застаюцца за мяжой.
Заснавальніку клінікі «Новы зрок» Алегу Каўрыгіну выставілі абвінавачанне адразу паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
Каўрыгіну Следчы камітэт прапануе прыйсці на адрас: Менск, вул. Першамайская, 7 (у гэтым будынку месціцца УСК Менску). Дата пачатку спецыяльнага вядзення – 22 траўня.
Нагадаем, у красавіку 2023 года супраць фактычнага ўладальніка медцэнтру «Новы зрок» і чацвярых працаўнікоў медустановы была распачатая крымінальная справа за нібыта выплаты працаўнікам заробкаў у канвертах. Улетку 2023 года Міністэрства аховы здароўя Беларусі пазбавіла клініку «Новы зрок» ліцэнзіі. Пасля гэтага «Новы зрок» паведаміў, што ідзе з рынку Рэспублікі Беларусь.