навіны

Рэпартаж «Белсату» трапіў у дзясятку найлепшых на «AIPS Sport Media Awards 2023»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Гісторыя пра беларускую лучніцу перамагла на прэстыжным міжнародным конкурсе для спартовых медыяў


Аўтарка праграмы «Беларускі свет» Вольга Воранава паказала гісторыю спартоўкі Карыны Казлоўскай.
Карына праз сваю палітычную пазіцыю кінула Беларускую федэрацыю спорту і зрабілася чэмпіёнкай Польшчы. Беларуская лучніца асудзіла вайну ва Украіне, развіталася з беларускім спортам і таемна пакінула краіну. У 2020 годзе Карына падпісала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.
Сёлета на конкурсе «AIPS Sport Media Awards 2023» было 1887 працаў з 140 краінаў свету. Прэмія «AIPS Sport Media Awards» – гэта найвышэйшая міжнародная ўзнагарода ў індустрыі спартовых медыяў, якой адзначаюць прафесіяналаў, якія працягваюць ствараць найлепшы, самы творчы кантэнт.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10