навіны

У Беларусі пачалі блакаваць VPN-сэрвісы. Што рабіць з галасаваннем па выбарах у КР?

Малюнак згенераваны нейрасеткай (Выява: Dall-E / Bing.com)
Малюнак згенераваны нейрасеткай (Выява: Dall-E / Bing.com)
podpis źródła zdjęcia

З Беларусі немагчыма галасаваць без VPN. Калі не знаходзіцца дзейны, варта чакаць інструкцыяў.

У першы дзень галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам да VPN-сэрвісаў, патрэбных для таго, каб прагаласаваць незаўважна для сілавікоў. Трэба або шукаць сэрвісы, якія запрацуюць, або чакаць далейшых інструкцыяў.
Малюнак згенераваны нейрасеткай (Выява: Dall-E / Bing.com)
Малюнак згенераваны нейрасеткай (Выява: Dall-E / Bing.com)
Ад поўдня 25 траўня беларусы паведамляюць пра праблемы з працай VPN-сэрвісаў, называюць розных правайдараў і розныя сэрвісы – нават Psiphon, які добра сябе паказаў падчас выбараў-2020. Але не падобна, каб у Беларусі заблакавалі зусім усе VPN.
Імаверна, блакаванне звязанае з выбарамі ў Каардынацыйную раду. Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька расказала «Белсату», што блакуюць не VPN-сэрвісы агулам, а асобныя пратаколы, таму рашэнне знойдзецца.
Калі не ўдасца знайсці дзейны VPN, гэта яшчэ не значыць, што прагаласаваць не атрымаецца: галасаванне трывае да канца 27 траўня, у бліжэйшы час могуць зхявіцца дадатковыя інструкцыі.
Без VPN з тэрыторыі Беларусі ўсё роўна не дадуць прагаласаваць, таму варта спачатку знайсці сэрвіс, які запрацуе, і толькі потым распачынаць працэс галасавання. Каманда распрацоўнікаў сістэмы галасавання на момант публікацыі раіць паспрабаваць наступныя сэрвісы:
Раней «Кіберпартызаны» рэкамендавалі таксама «ProtonVPN» (бясплатны), «ExpressVPN», «CyberGhost» ці «SurfShark». Можна скарыстаць яшчэ браўзер «Opera» з убудаваным VPN (таксама бясплатным).
Таксама можна паспрабаваць скарыстацца «Tor» – праграма і сетка так званай цыбулевай маршрутызацыі: як у цыбулі, там пад адным знаходзіцца другі пласт ананімізацыі, пад другім – трэці, і гэтак далей. Трафік ідзе такімі хітрымі шляхамі, што адсачыць яго практычна немагчыма. «Tor» даўно спрабуюць заблакаваць, але атрымліваецца толькі ўскладніць доступ, зрабіць наладку праграмы цяжэйшай, а злучэнне – нестабільным.
Калі не запрацуе адзін сэрвіс, варта спрабаваць іншы. VPN-сэрвісаў безліч, яны працуюць паводле розных пратаколаў.
У Беларусі ні разу не блакавалі ўсе сродкі абыходу блакаванняў, хоць спрабавалі.
Яшчэ з 2015 года Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі абавязаная знаходзіць і ўносіць у «чорны спіс» сродкі абыходу блакаванняў: у адпаведнай пастанове Аператыўна-аналітычнага цэнтру згадваліся проксі-серверы і нават «Tor».
Правайдары абавязаныя блакаваць усё з «чорнага спісу», але як у 2015-м, так і на момант публікацыі многія сродкі абыходу цэнзуры ў Беларусі дасяжныя. А калі ў 2016-м улады спрабавалі блакаваць той жа «Tor», дык толькі павялічылі колькасць ягоных карыстальнікаў.
У першыя дні пасля выбараў у 2020 годзе ў Беларусі блакавалі амаль усе замежныя медыі і сацсеткі, а таксама калі не заблакавалі, дык істотна запаволілі працу шэрагу папулярных VPN. Праўда, і тады знаходзіліся дзейсныя сродкі абыходу цэнзуры.
Старонка галасавання на выбарах  (Фота: Белсат)
Як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду з Беларусі і з-за мяжы навіны
Ад пачатку 2024 года беларускія ўлады збіраліся змагацца з VPN: у планах на 2024–25 гады прапісалі фільтраванне трафіку з мэтай супрацьдзеяння ананімайзерам, VPN і проксі-серверам, якія выкарыстоўваюць «у супрацьпраўных мэтах». Выканаўцамі гэтай задачы прызначаныя міністэрствы сувязі і ўнутраных справаў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Аператыўна-аналітычны цэнтр і іншыя зацікаўленыя органы і арганізацыі.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10