Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі асобную рэгістрацыю для школьнікаў і студэнтаў
25.05.2024, 14:12
Польская віза ў пашпарце (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Гаворка ідзе пра школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы.
Візавыя цэнтры Польшчы ў трох гарадах Беларусі дадалі ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў новую катэгорыю. Гаворка ідзе пра школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце VFS Global.
Польская віза ў пашпарце (Фота: Белсат)
«У сістэму рэгістрацыі візавых цэнтраў Менску, Гомля і Магілёва дададзена асобная падкатэгорыя для рэгістрацыі заяўнікаў на падачу дакументаў на нацыянальную візу для навучання ў адукацыйных установах Рэспублікі Польшча (вучні сярэдніх школ і студэнты ВНУ)», – гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што ў выпадку падачы на дадзеную катэгорыю віз непаўналетніх асоб (да 18 гадоў) адзін з бацькоў (законных апекуноў) можа падаць дакументы сумесна з дзіцем на атрыманне візы для суправаджэння без папярэдняй рэгістрацыі.
Раней у польскіх візавых цэнтрах з’явілася асобная рэгістрацыя для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў.