навіны

За два дні ў выбарах у КР узялі ўдзел больш за 4,5 тысячы чалавек

Старонка галасавання на выбарах (Фота: Белсат)
Старонка галасавання на выбарах (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

27 траўня – апошні дзень галасавання.

За двое содняў у выбарах у Каардынацыйную раду ўзялі ўдзел больш за 4,5 тысячы чалавек. Такія звесткі агучыла старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька.
Старонка галасавання на выбарах (Фота: Белсат)
Старонка галасавання на выбарах (Фота: Белсат)
Станам на вечар 26 траўня ў галасаванні ўзялі ўдзел 4593 асобы. За першыя содні прагаласавалі 2463.
27 траўня на 8:00 менскага часу колькасць удзельнікаў дасягнула амаль 4900 чалавек.
Выбары пачаліся 25 траўня і працягнуцца да канца 27 траўня. Даведацца падрабязнасці пра выбары можна на старонцы Каардынацыйнай рады.
Важна! Для атрымання інфармацыі і галасавання неабходна карыстацца толькі афіцыйнымі каналамі Каардынацыйнай рады і не пераходзіць па спасылках, якія вам перасылаюць у прыватных паведамленнях.
Усяго для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваныя 12 спісаў (спіс Аляксандра Азарава «Закон і правапарадак» пазней быў выключаны за неправамернае, на думку Выбарчай камісіі, выкарыстанне плану «Перамога» для перадвыбарчай агітацыі).
На платформу для галасавання пасля старту выбараў была ўчыненая масавая DDoS-атака з мэтаю перагрузіць сістэму і парушыць яе працу. Атаку ўдалося адбіць.
Акрамя таго, паведамлялася, што ў Беларусі ўлады пачалі блакаваць інтэрнэт і VPN-сэрвісы, каб не даць магчымасці беларусам у краіне ўзяць удзел у галасаванні.
Карыстальнікам у Беларусі таксама прыходзілі падазроныя спасылкі з заклікам прагаласаваць. У Выбарчай камісіі раілі па іх не пераходзіць.
Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў усе 12 выбарчых спісаў экстрэмісцкімі фармаваннямі. Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 асобаў, якія выказалі жаданне балатавацца ў КР.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10