Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны
26.05.2024, 21:07
Урзуля фон дэр Ляен (Фота: Europa.eu)
podpis źródła zdjęcia
Урзуля фон дэр Ляен кажа, што Еўразвяз мусіць больш інвеставаць у абарону.
На фоне поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну і пагрозаў Уладзіміра Пуціна Еўразвяз павінен падрыхтавацца да магчымай вайны і прыняць меры для сумеснага ўзбраення. Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у эфіры нямецкай радыёстанцыі Deutschlandfunk, паведамляе Deutsche Welle.
Урзуля фон дэр Ляен (Фота: Europa.eu)
,,
«Той, хто гаворыць і дзейнічае, як Пуцін, не хоча міру, а мае намер працягваць», – заявіла старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Фон дэр Ляен падкрэсліла важнасць паслядоўнай падтрымкі Украіны і адначасовага ўмацавання ўласнай абараназдольнасці.
,,
«Калі мы павінны захоўваць мір на нашым кантыненце, то нам неабходна інвеставаць у абарону», – адзначыла яна.
Пры гэтым кіраўніца Еўракамісіі ўказала на «гібрыдныя атакі» Расеі, у тым ліку на нядаўняе зняцце памежнай разметкі на мяжы з Эстоніяй, выкарыстанне мігрантаў у якасці інструмента супрацьстаяння з ЕЗ і спробы раскалоць еўрапейцаў з дапамогай сацыяльных сетак.
Фон дэр Ляен таксама адзначыла, што ўзмацненне абароназдольнасці будзе мець станоўчыя эфект для еўрапейскай эканомікі. У якасці прыкладу яна назвала прапанову Польшчы і Грэцыі па стварэнню сумеснай сістэмы СПА.
,,
«Важна, каб з дапамогай мільярдаў, якія мы інвестуем, таксама ствараліся добрыя працоўныя месцы тут, у Еўропе», – растлумачыла яна.
На думку кіраўніка Еўракамісіі, фінансаванне мер па ўмацаванні абараназдольнасці павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, якія паступаюць за кошт узносаў краін – чальцоў ЕЗ.