навіны

Мігрант параніў польскага салдата нажом на мяжы з Беларуссю

Мяжа Польшчы з Беларуссю. (Фота: Straż Graniczna / X)
Мяжа Польшчы з Беларуссю. (Фота: Straż Graniczna / X)
podpis źródła zdjęcia

Вайскоўца даставілі ў шпіталь.

Мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Вайскоўца даставілі ў шпіталь, паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністравання Чэслаў Мрочэк.
Мяжа Польшчы з Беларуссю. (Фота: Straż Graniczna / X)
Мяжа Польшчы з Беларуссю. (Фота: Straż Graniczna / X)
«Сёння раніцай я атрымаў вельмі дрэнную інфармацыю, што адзін з салдатаў, якія спрабавалі спыніць парушальнікаў мяжы, быў паранены нажом. Міграцыйны ціск расце, агрэсія гэтых людзей павялічваецца. Яны спрабуюць прарвацца праз мяжу вялікімі групамі, якія фармуюцца пры падтрыманні беларускіх службаў», – сказаў Чэслаў Мрочэк.
Раненне было сур’ёзным, але жыццю салдата нічога не пагражае.
Паводле польскай Памежнай аховы, за апошнія тры дні больш за 630 чалавек спрабавалі незаконна мінуць польска-беларускую мяжу. Паводле Падляскага памежнага атраду, з пачатку года на ўчастку мяжы ў гэтым рэгіёне былі зафіксаваныя больш за 13 тысяч спробаў незаконнага пераходу мяжы.
З 24 да 27 траўня польскія памежнікі і паліцыя затрымалі 11 чалавек за дапамогу ў арганізацыі незаконнага мінання мяжы. Сярод іх шасцёра грамадзян Украіны, два – Туркменістану і тры беларусы. З пачатку 2024 года затрыманыя 176 памагатых і арганізатараў незаконнай міграцыі.
Мяжа Польшчы з Беларуссю. (Фота: Straż Graniczna / X)
«На тысячу платоў ёсць дзве тысячы рашэнняў». Як мігранты ідуць у Еўропу праз Беларусь навіны
Як пісаў «Белсат», для мігрантаў плот на мяжы Польшчы з Беларуссю не ёсць праблемаю. Яны рассоўваюць загароды і з дапамогаю лесвіцы праходзяць калючы дрот за плотам. Гэта здымаецца на відэа і публікуецца ў адкрытых групах для мігрантаў у «Telegram». У гэтых групах таксама пішуць рэкамендацыі наконт праходжання мяжы, арганізатары нелегальнай міграцыі знаходзяць кліентаў, публікуюць свае прапановы ды іншае.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10