навіны

У Тэатры юнага гледача ў Менску затрымалі актора

Аляксандр Гладкі. (Фота: beltuz.by)
Аляксандр Гладкі. (Фота: beltuz.by)
podpis źródła zdjęcia

Імя затрыманага – Аляксандр Гладкі.

Сілавікі затрымалі актора Тэатру юнага гледача за ўдзел у пратэстах 2020 года. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў адным з праўладных Telegram-каналаў.
Аляксандр Гладкі. (Фота: beltuz.by)
Аляксандр Гладкі. (Фота: beltuz.by)
Імя затрыманага – Аляксандр Гладкі, паведамляе «Медыязона». Паводле інфармацыі Zerkalo.io, мужчыну забралі наўпрост з працоўнага месца.
На відэа, якое запісалі сілавікі, мужчына сядзіць у кайданках, распавядае, што працуе ў тэатры, у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэставых акцыях у Менску, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы, зарэгістраваўся ў чат-боце плану «Перамога», паведамляе, што ён затрыманы ў адміністратыўнай і крымінальнай справах.
У допісе ў праўладным канале сцвярджаецца, што актор «атрымаў паведамленне ад Азарава» (гаворка пра рассылку з заклікам галасаваць за блок кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава на выбарах у Каардынацыйную раду).
У чым менавіта абвінавачваюць актора, не ўдакладняецца.
Аляксандр Гладкі нарадзіўся ў 1982 годзе. У 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, пасля чаго пачаў працаваць у Тэатры юнага гледача.
На відэа ў канале сілавікоў актор кажа, што быў задзейнічаны ў прэм’еры спектаклю, якая цяпер, магчыма, не адбудзецца.
Артур Роліч. (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Дзевяць гадоў за данаты і новыя палітвязні навіны
У траўні ў тэатры адбылася прэм’ера п’есы «Джульета. Рамэа. Шэкспір», у якой граў Гладкі, зазначае Zerkalo.io. Затрыманага актора замянілі іншым выканаўцам, і прэм’ера адбылася.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10