навіны

Абвінавачваны ў забойстве беларускі ў Варшаве прайшоў судова-псіхалагічную экспертызу

Дор’яна С. вядуць на паўторныя слуханні. (Крыніца: Wirtualna Polska)
Дор’яна С. вядуць на паўторныя слуханні. (Крыніца: Wirtualna Polska)
podpis źródła zdjęcia

Заключэння адмыслоўцаў трэба чакаць каля месяца. Мужчына застаецца пад вартаю.

23-гадоваму Дор’яну С., які згвалтаваў і задушыў беларуску Лізавету ў цэнтры польскай сталіцы, правялі псіхалагічнае, псіхіятрычнае і сексалагічнае даследаванне. Цяпер пракуратура чакае вынікаў.
Дор’яна С. вядуць на паўторныя слуханні. (Крыніца: Wirtualna Polska)
Дор’яна С. вядуць на паўторныя слуханні. (Крыніца: Wirtualna Polska)
У каментары «Белсату» прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Шыман Банна расказаў, што экспертызу зладзілі ў 20 днях траўня, а заключэння адмыслоўцаў трэба чакаць каля месяца.


,,

«Паглядзім, што скажуць эксперты, ці ён увогуле можа стаць перад судом», – заўважыў Шыман Банна.


Раней суразмоўца ўжо тлумачыў «Белсату», што Дор’ян С. можа пазбегчы турмы, калі эксперты пастановяць, што ён псіхічна хворы. У такім выпадку імаверны варыянт, што мужчыну будуць трымаць у шпіталі да моманту вылекавання, а потым вызваляць.
Гвалтаўнік застаецца пад вартаю. Тэрмін арышту, санкцыянаваны на прадугледжаныя законам тры месяцы, падоўжылі на чарговыя тры месяцы.
Пахаванне Лізы ў Варшаве, похороны Лизы в Варшаве (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Пахаванне Лізы ў Варшаве, похороны Лизы в Варшаве (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Маладзёна вінавацяць у забойстве, гвалце і разбоі. Калі яго не прызнаюць псіхічна хворым, яму будзе пагражаць ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення. Сабраныя доказы, якія з’явіліся пасля анатамавання, дазваляюць не сумнявацца ў тым, што злачынства здзейсніў менавіта 23-гадовы паляк, сцвярджаюць у пракуратуры. Да таго ж мужчына прызнаў віну.
Дорʼян С. напаў на 25-гадовую беларуску Лізавету Г. 25 лютага. Злачынца пагражаў дзяўчыне нажом, згвалтаваў яе і намагаўся задушыць. Гіпаксія сталася прычынаю незваротных зменаў у мазгах. 1 сакавіка 2024 года Лізавета памерла ў шпіталі. 14 сакавіка дзяўчыну пахавалі на Паўночных могілках Варшавы.
Злачынства выклікала розгалас. У Польшчы пачалі абмяркоўваць узмацненне адказнасці за гвалт. У Варшаве адбыўся марш памяці «Яе звалі Ліза».
Дар’я Форман belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10