навіны

Масква прыгразіла «дадатковымі крокамі ў сферы ядравага стрымлівання»

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. (Фота: МЗС Расеі / Telegram)
Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. (Фота: МЗС Расеі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Што канкрэтна маецца на ўвазе – не ўдакладняецца.

Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў у інтэрвʼю «РИА Новости», што ў выпадку разгортвання Злучанымі Штатамі наземных ракетаў сярэдняй і малой далёкасці (РСМД) Расея будзе вымушаная рэагаваць.
Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. (Фота: МЗС Расеі / Telegram)
Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. (Фота: МЗС Расеі / Telegram)
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што разгортванне амерыканскіх ракетаў у Еўропе і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне «створыць для Расеі сурʼёзны выклік у сферы бяспекі». У такім выпадку непазбежнай будзе «адмова ад аднабаковых самаабмежаванняў, уведзеных Расеяй пасля выхаду ЗША з дамовы пра РСМД».


,,

«Не выключаем дадатковых крокаў у сферы ядравага стрымлівання, бо амерыканскія ракеты перадавога базавання змогуць накрываць камандныя пункты і месцы размяшчэння нашых ядравых сілаў», – сказаў Лаўроў.


Ён не ўдакладніў, якія канкрэтна крокі маюцца на ўвазе. Паводле дыпламата, гэтыя пытанні застаюцца ў кампетэнцыі Уладзіміра Пуціна.
Лаўроў заявіў, што размяшчэнне амерыканскіх ракетаў будзе ўспрынятае як наўпроставая пагроза і ў КНР. «Таму мы з нашымі кітайскімі партнёрамі дамовіліся нарошчваць узаемадзеянне з мэтай адпору безадказным паводзінам Вашынгтону, якія падрываюць міжнародную стабільнасць», – падкрэсліў ён.
Акрамя таго, Лаўроў заявіў, што Расея будзе разглядаць перадачу Украіне знішчальнікаў F-16 як «наўмыснае сігнальнае дзеянне NATO ў ядравай сферы», бо гэтыя самалёты ёсць «асноўным сродкам дастаўкі ў рамках так званых супольных ядравых місіяў NATO». У сувязі з гэтым Лаўроў выказаў надзею, што расейска-беларускія вучэнні з нестратэгічнай ядравай зброяй «наставяць на розум» Захад.
Зазначым, што самалёты F-16 сапраўды могуць несці ядравую зброю, аднак пра перадачу або размяшчэнне адпаведнага тыпу боепрыпасаў ва Украіне гаворкі ніколі не было.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10