навіны

Тэрміны – да пажыццёвага зняволення: двух беларусаў у Польшчы падазраюць у дыверсіях

Вроцллаў. Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Вроцллаў. Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
podpis źródła zdjęcia

Беларусаў падазраюць у тым, што яны здзяйснялі дыверсіі па заданні Расеі.

Ва Вроцлаве затрымалі двух беларусаў і аднаго паляка па падазрэнні ў правядзенні дыверсіяў і знешняй выведкі супраць Польшчы. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Вроцллаў. Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Вроцллаў. Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Супраць іх распачалі справы аб удзеле ў групе, накіраванай на правядзенне разведкі, удзеле ў дзейнасці расейскай выведкі і правядзенні дыверсіяў у абмен на атрыманне фінансавай выгады.
Іх змясцілі пад варту на 3 месяцы. Як піша пракуратура, максімальны тэрмін пакарання па артыкулах, якія прад’явілі затрыманым, даходзіць да пажыццёвага зняволення.
21 траўня стала вядома пра затрыманне ў Польшчы дзевяцёх чалавек, якіх падазраюць у тым, што яны збіраліся здзяйсняць і здзяйснялі дыверсіі па заданні Расеі. Па словах польскага прэмʼер-міністра Дональда Туска, сярод затрыманых – грамадзяне Польшчы, Беларусі і Украіны. Ён удакладняў, што справа не мае «нацыянальнага характару».
«Мы гаворым аб наёмных людзях, з крымінальнага свету», – сказаў ён.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10