Былы палітвязень пра Сяргея Ціханоўскага: І ў турме ён змагаецца за свае правы
29.05.2024, 20:24
Belsat
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» паразмаўляў з Глебам Гатоўкам пасля ягонай эвакуацыі з Беларусі
29 траўня спаўняецца чатыры гады з моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага. З гэтай нагоды «Белсат» паразмаўляў з былым палітвязнем Глебам Гатоўкам, які ў сакавіку 2024 года выйшаў на волю, а зараз пры дапамозе «BYSOL» змог выехаць за межы Беларусі. Падчас адбывання пакарання ў жодзінскай турме яму ўдалося пабачыць Сяргея на ўласныя вочы. Мы распыталі ў Глеба пра тое, якія падрабязнасці вядомыя зараз пра Ціханоўскага, а таксама пацікавіліся тым, што ўяўляе з сябе на сённяшні дзень утрыманне палітычных зняволеных.
Былы палітзняволены Глеб Гатоўка. (Фота: скрыншот з відэа)
Апошні раз Глеб Гатоўка бачыў Сяргея Ціханоўскага падчас прагулак у жодзінскай турме ў сакавіку 2024 года. Але паразмаўляць, адзначае былы палітвязень, ім не ўдалося, «проста бачыў, што ён ішоў і ўсё».
Па знешнім выглядзе, кажа Глеб, Ціханоўскі заўважна схуднеў, калі параўноўваць з тым, як ён выглядаў у запісах на сваім YouTube-канале яшчэ на волі. І тут маглі спрычыніцца ўсе фактары: дрэннае харчаванне, тое, што Ціханоўскі знаходзіцца ўвесь час адзін, шмат часу праводзіць у ізалятары (ШІЗА), прычым у жудасных умовах, псіхалагічны стрэс.
Але калі судзіць па тых дыскусіях, у якія Ціханоўскі ўступаў з адміністрацыяй, то «ён выглядае адэкватна».
,,
«Ён трымае планку, ваюе з імі, хоча адстойваць свае правы, якія парушаюцца. Яму ствараюць інфармацыйны вакуум, абмяжоўваюць тым, што ёсць у амаль кожнага зняволенага: літаральна самыя простыя побытавыя рэчы, якія перадаюць бандэроллю з волі. Напрыклад, у яго ў камеры нават не было паперы, каб напісаць заяву і забраць свае ўласныя рэчы з рэчавага складу», – успамінае былы палітвязень.
Глеб кажа, што аднойчы чуў, як Ціханоўскі падчас праверкі сварыўся з адміністрацыяй: бо паколькі прадуктовых перадач няма ні ў кога, то раз у год можна атрымаць бандэроль вагой у два кілаграмы. Але яе не аддаюць у камеры, а кладуць на склад. Каб забраць яе са складу, трэба напісаць заяву, але ў Ціханоўскага для гэтага не было нават паперы і ручкі. Таму ён адстойваў свае правы, кажучы: «А дзе рэгламентавана, што заява павінна быць у пісьмовай форме? Я вам вусна на камеру кажу, бо вы ж прадстаўнік адміністрацыі!» З гэтых размоваў відаць, адзначае Глеб, што Сяргей «у адэкватным стане, ён трымаецца».
Няма ў Ціханоўскага і так званай «атаваркі», як у кожнага зняволенага, які мае права на 1 базавую велічыню (сёння яна роўная 40 рублям) раз на месяц нешта купіць у турэмнай краме: салаты, крабавыя палачкі ці нешта іншае. У Ціханоўскага няма і гэтага, ён цалкам знаходзіцца на казённым харчаванні, а яго, як адзначае Глеб, недастаткова для таго, каб быць у адэкватнай форме.
Камунікацыя з Сяргеем у турме забароненая, тым больш яна не дазваляецца паміж вязнямі, якія сядзяць у розных камерах. Таму, пацвярджае Глеб, і сам Сяргей, і іншыя палітзняволеныя прытрымліваліся правіла не размаўляць паміж сабой пры спатканнях, а адміністрацыя калоніі сочыць за гэтым.
Сам жа Сяргей, са словаў Глеба, таксама стараецца не парушаць нейкіх унутраных правілаў, бо за ім вельмі пільна сочаць і могуць пакараць за любое найменшае парушэнне.
У пэўны час з’явілася інфармацыя пра нібыта смерць Ціханоўскага, што, на думку былога палітвязня, было зроблена з мэтай праверкі рэакцыі грамадства. Падобныя чуткі з’явіліся і ў самой калоніі, пра іх зняволеныя даведаліся са сваіх крыніцаў.
Былы палітзняволены Глеб Гатоўка. (Фота: скрыншот з відэа)
Агулам жа перадача на волю інфармацыі пра Ціханоўскага пачала блакавацца пасля таго, як яго асудзілі паўторна па 411 артыкуле (у лютым 2023 года Сяргея асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ прысудзілі паўтара года зняволення).
Прыблізна ў той час, як узгадвае Глеб, адзін са зняволеных напісаў сваякам на волю ліст, у якім узгадаў пра Ціханоўскага. Гэты ліст не выпусцілі на волю, а самога зняволенага выклікаў аператыўнік і сказаў яму такія словы: «Пакуль людзям рана ведаць пра гэта». То бок, тлумачыць Глеб Гатоўка, была нейкая пастанова ці нейкі план цалкам ізаляваць Ціханоўскага ад свабоднага свету, каб ніякай інфармацыі ад яго не паступала на волю, у тым ліку ад іншых палітзняволеных, сам жа Ціханоўскі таксама не атрымлівае лістоў і не ходзіць на тэлефанаванні. І такія рашэнні, хутчэй за ўсё, спускаліся зверху, бо ўнутры ў адміністрацыі турмы такіх кампетэнцыяў, на думку Глеба Гатоўкі, няма.
Глеб Гатоўка перасякаўся ў турме не толькі з Сяргеем Ціханоўскім. Падчас свайго зняволення ён кантактаваў і з іншымі палітвязнямі. Так, у верасні – кастрычніку 2020 года ён сустракаўся на Валадарцы з Максімам Знакам.
,,
«Ён тады быў на галадоўцы ўжо сем дзён. Ён прыйшоў да нас у камеру, і па ім было бачна, што яму ўжо цяжкавата: рухі трохі затарможаныя, больш павольна раэгуе і размаўляе. То бок ужо пачаўся ўплыў таго, што ён не ўжываў ежу доўгі час. Потым якраз у нас у камеры ён зняўся з галадоўкі, але рабіў гэта паступова, каб не нашкодзіць свайму здароўю. За некалькі дзён ён выйшаў і пачаў нармальна харчавацца – і адразу прыйшоў у сябе, ажыў, стаў больш вясёлым».
Глеб успамінае, што з іхнай камеры Максіма Знака забралі раптоўна разам з рэчамі. Як пасля стала вядома, яго адвезлі ў следчы ізалятар КДБ на сустрэчу «круглага стала», у якім удзельнічаў і Сяргей Ціханоўскі.
Перасякаўся Глеб і з іншымі палітвязнямі: Сяргеем Пятрухіным, Андрэем Кабанавым, у адной камеры знаходзіўся з Яўгенам Рубашкам і Юрыем Бялько. У Жодзіне недалёка ад ягонай камеры сядзеў Ігар Аліневіч.
Глеб адзначае, што да так званых «публічных людзей», на якія заведзеныя больш гучныя справы, адміністрацыя калоніяў і турмаў ставіцца больш жорстка. Так, Ігар Аліневіч за той час, што ўтрымліваецца ў турме (яго асудзілі на 20 гадоў у лютым 2022 года), ані разу не хадзіў на тэлефанаванні, хоць раз на месяц кожны зняволены мае права на 15-хвілінную размову.
«Але калі ты знаходзішся ў ізалятары, ты гэтыя званкі прапускаеш. І яны [адміністрацыя калоніі] графік яму выстаўляюць так, што кожны месяц ён трапляе ў ізалятар менавіта ў дзень званкоў. То бок ён сядзіць ужо два гады [на самай справе трошкі менш, у жодзінскую турму яго перавялі ў жніўні 2022 года. – «Белсат»] і ні разу не змог патэлефанаваць і звязацца са сваімі блізкімі і роднымі», – адзначае Глеб Гатоўка.
Глеб Гатоўка знаходзіўся ў жодзінскай турме два гады і чатыры месяцы, і самым складаным, з чым яму там давялося сутыкнуцца, лічыць адсутнасць нармальнага харчавання, гэта адразу сказваецца на здароўі.
Былы палітзняволены Глеб Гатоўка. (Фота: скрыншот з відэа)
«Сапраўды не хапае вітамінаў, зрок трошкі пагоршыўся, бо ты сядзіш пастаянна ў камеры і максімальная адлегласць, якую ты бачыш, – гэта шэсць метраў па дыяганалі, і так ты знаходзішся гадамі. Душна, брудна, калі шмат чалавек і хтосьці паліць, асабліва ўлетку, то цяжкавата. Максімальная колькасць крокаў – пяць па дыяганалі, тое ж самае ў дворыках: цябе выводзяць на адну гадзіну, [ты робіш] пяць крокаў туды-назад. Тым больш там летам паляць нейкую гуму, і, выходзячы падыхаць чыстым паветрам, ты дыхаеш дымам, прычым вельмі таксічным, што ажно задыхаешся. Плюс пастаянна радыё грае, з шасці гадзін раніцы да дзесяці гадзін вечара, гучна пастаянна вяшчае гэтая прапаганда, цісне гэты шум, вельмі моцнае псіхалагічнае ўздзеянне», – апісвае час праведзены ў турме былы палітзняволены.
Яшчэ адным відаў катаванняў Глеб называе штрафныя ізалятары. Ён агулам за час свайго зняволення правёў у ШІЗА каля 180 дзён. Але, напрыклад, фігурант «справы Ціханоўскага» Уладзімір Кніга прыехаў у жодзінскую турму на турэмны рэжым летам 2022 года і з таго моманту ў звычайнай камеры правёў усяго каля месяца, увесь астатні час ён знаходзіцца ў ізалятары.
«І гэта адбываецца і ў люты холад, і ў вецер. Яго так трымаюць і катуюць. Проста ён не такі публічны, можа быць, як іншыя. Ён трымаецца, але яму цяжка зусім», – падкрэслівае Глеб.
Але ці спадзяюцца палітвязні на тое, што нешта адбудзецца – і ўсе яны змогуць выйсці з турмаў на волю? Глеб Гатоўка адказаў, на ягоную думку, адносна гэтага пытання ўсе палітычныя зняволеныя дзеляцца на дзве групы – у залежнасці ад тэрмінаў, якія ім прызначаныя.
«Калі ў чалавека не так шмат гадоў [зняволення], то ён хутчэй разлічвае проста выйсці, як кажуць, «па званку». Калі ж у чалавека [тэрмін] восем, дзевяць, пятнаццаць гадоў, вядома, ён трошкі разлічвае на гэта. Але зноў жа, большасць такіх людзей не спадзяюцца на нейкія ўнутраныя перамены ў Беларусі. Хутчэй за ўсё, яны думаюць, што гэта будзе нейкая глабальная развязка падзеяў ва Украіне ці нейкі знешні ўплыў на Беларусь. Нешта такое. Сваімі сіламі грамадства ў самой Беларусі гэтую сітуацыю не зможа так кардынальна змяніць без нейкага знешняга штуршка», – адказаў Глеб Гатоўка.
Што датычыць самога Глеба, то ў размове з карэспандэнтам «Белсата» ён падкрэсліў, што зараз, знаходзячыся ў бяспецы, ён плануе звязаць сваю дзейнасць з палітычнымі працэсамі, якія праходзяць у Беларусі.
Нагадаем, што Глеб Гатоўка быў асуджаны судом Кастрычніцкага раёна Менска 31 снежня 2020 года да чатырох гадоў калоніі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), ч. 2 арт. 363 («Супраціў супрацоўніку АМАПу»), арт. 435 («Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу»).
Глеба абвінавацілі ў тым, што на акцыі 14 ліпеня 2020 года ён штурхануў нагой у бок супрацоўніка менскага АМАПу Аляксея Місючэнкі і не падпарадкоўваўся старшаму лейтэнанту АМАПу Дзмітрыю Чарніку. У лістападзе 2021 года Глеба Гатоўку перавялі з ПК №1 у Наваполацку ў Следчую турму №8 у Жодзіне, змяніўшы яму рэжым утрымання на турэмны.
25 сакавіка 2024 года Глеб выйшаў на волю, адбыўшы пакаранне. З Беларусі маладога чалавека эвакуяваў фонд «BYSOL».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.