навіны

Кампанію А1 аштрафавалі за парушэнні ў цэнаўтварэнні

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pexels / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pexels / Pixabay)
podpis źródła zdjęcia

Кампанію прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло праверку мабільнага аператара А1 і знайшло парушэнні ў цэнаўтварэнні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pexels / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pexels / Pixabay)
У прыватнасці, адсутнічалі эканамічныя разлікі, якія пацвярджаюць узровень устаноўленых на паслугі сотавай рухомай электрасувязі тарыфаў.
Кампанію прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Эканамічны суд Менску аштрафаваў аператара на 5 % ад кошту рэалізаваных паслуг.
Акрамя гэтага, службовая асоба кампаніі была аштрафаваная на 12 базавых велічыняў (480 рублёў).
Пастановы не набылі моц і могуць быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.
Нагадаем, цяпер для ўзгаднення падвышэння цаны на тавары і паслугі трэба прадставіць заяву аб узгадненні, эканамічны разлік з пацверджаннем узроўню цэнаў і расшыфроўкай выдаткаў, параўнальны аналіз калькуляцыяў у выглядзе табліцы (такога раней не патрабавалі), тлумачальную запіску пра рэнтабельнасць за мінулы год і захады па зніжэнні сабекошту, маркетынгавы аналіз з цэнамі на названы тавар на беларускім рынку.
У пачатковай версіі правілаў трэба было прадставіць толькі заяву, калькуляцыю і маркетынгавы аналіз, пазней правілы ўскладнялі заменай калькуляцыі на больш складаны эканамічны разлік і даданнем патрабавання тлумачальнай запіскі.
Пасля таго, як дзяржава ўзялася за рэгуляванне цэнаў, рэнтабельнасць гандлёвых арганізацыяў знізілася да 0,4 %, адзін з самых нізкіх паказнікаў за ўсю гісторыю. Пры тым рэгуляванне цэнаў не спыніла іх рост – магчыма, нават стварыла ўмовы да вялікага скачка цэнаў.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10