навіны

Альянс расследавальнікаў Беларусі: завод «Легмаш» у Воршы працуе на расейскую ваенную прамысловасць

Аляксандр Лукашэнка на заводзе «Легмаш» у Воршы. (Фота: pul_1 / Telegram)
Аляксандр Лукашэнка на заводзе «Легмаш» у Воршы. (Фота: pul_1 / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

На прадпрыемстве вырабляюць камплектуючыя для РСЗА «Град».

Праўладныя медыі паведамляюць пра візіт Аляксандра Лукашэнкі на завод «Легмаш» у Воршы 29 траўня. Альянс расследавальнікаў Беларусі звярнуў увагу на тое, што гэтае цывільнае прадпрыемства цяпер вырабляе камплектуючыя для расейскай ваеннай тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка на заводзе «Легмаш» у Воршы. (Фота: pul_1 / Telegram)
Аляксандр Лукашэнка на заводзе «Легмаш» у Воршы. (Фота: pul_1 / Telegram)
Падчас візіту на «Легмаш» Лукашэнка запатрабаваў вырабляць прадукцыю, на якую ёсць попыт.


,,

«У нас з вамі павінна быць кароткай, але шчырая размова. Сказаць, што я задаволены на сённяшні дзень вашай працай – абсалютна не. Таму і прыехаў. Я вас прашу (пакуль прашу): вы павінны рабіць тое, што я патрабую ад ураду (а яны прыйшлі да вас), і вырабляць вельмі патрэбны для свету тавар», – сказаў Лукашэнка ў звароце да супрацоўнікаў заводу.


Даклад пра дзейнасць прадпрыемства пры гэтым рабіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Дзмітрый Пантус.
«Прыглядзеўшыся да прадукцыі, якую дэманстравалі Аляксандру Лукашэнку, мы здолелі прачытаць таварны код наменклатуры і назвы. Гэта тармазныя кольцы вялікія, малыя і падціскныя для вырабу 9М22У. (9М22У.02.001 9М22У.02.003 9М22У.01.019). Пад гэтай абрэвіятурай хаваецца асноўны снарад для РСЗА «Град», – паведамляе Альянс расследавальнікаў.
«Град» актыўна ўжываецца расейскай арміяй у вайне ва Украіне.


,,

«Такім чынам мы маем справу з цывільным прадпрыемствам «Завод «Легмаш», якое працуе на расейскую ваенную прамысловасць і вайну супраць Украіны», – рэзюмуюць расследавальнікі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10