Суд Нью-Ёрку прызнаў Доналда Трампа вінаватым ва ўтойванні грошай
31.05.2024, 09:05
Доналд Трамп. (Фота: Gage Skidmore / Wikimedia)
podpis źródła zdjęcia
Былы прэзідэнт у адказ абвясціў сябе палітвязнем.
Прысяжныя нью-ёркскага суда прызналі Доналда Трампа вінаватым паводле 34 эпізодаў фальсіфікацыі дакументаў дзеля ўтойвання грошай, што былі выплачаныя былой порнаакторцы Стормі Дэньелз, паведамляе CNN.
Доналд Трамп. (Фота: Gage Skidmore / Wikimedia)
Слуханне справы былога прэзідэнта ЗША ў судзе цягнулася тыдзень. Прысуд будзе агучаны 11 ліпеня – гэта можам быць як зняволенне, так і штраф.
Пасля агучвання прысяжнымі абвінаваўчага выраку палітык абвясціў сябе палітзняволеным, гаворыцца ў заяве на перадвыбарчым сайце былога прэзідэнта.
У чаканні прысуду Трамп застанецца на волі, а таксама зможа свабодна працягваць сваю перадвыбарчую кампанію. Ён будзе абскарджваць вырак прысяжных і, магчыма, паспрабуе перанесці дату вынясення прысуду на дату пасля прэзідэнцкіх выбараў – 5 лістапада.
Доналд Трамп. (Фота: Gage Skidmore / Wikimedia)
Экс-порназорка Стормі Дэньэлз распавядала раней, што ў 2006 годзе ў яе з Трампам былі інтымныя зносіны і былы адвакат палітыка заплаціў ёй 130 тысяч долараў, каб яна маўчала. Грашовыя пераводы афармляліся як аплата юрыдычных паслугаў. Трампа абвінавацілі ў тым, што дакументацыя для пераводаў фальсіфікавалася. Сам былы прэзідэнт ЗША адмаўляў і злачынства, і блізкія зносіны са Стормі Дэньэлз.
Дональд Трамп стаў першым былым прэзідэнтам ЗША, якога прызналі вінаватым у крымінальным злачынстве. Гэты факт, тым не менш, не можа перашкодзіць палітыку зноў балатавацца на пасаду кіраўніка краіны – Канстытуцыя Злучаных Штатаў гэтага не забараняе.