Cлужба ў Расеі, буферная зона на мяжы, адпачынак. Галоўныя падзеі ў малюнках
01.06.2024, 13:00
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia
А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?
Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, які ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзеі апошніх тыдняў.
А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?
«Мы рыхтуем працоўную сілу для Захаду», – абураецца генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед. Маўляў, зашмат гадзінаў у школах адводзіцца на замежныя мовы. У Горадні дырэктараў школаў здымаюць з пасадаў, калі зашмат іх выпускнікоў паступае ва ўніверсітэты ў іншыя краіны. А ў тэлеграм-каналах шырацца чуткі, што для маладых беларусаў рэжым Лукашэнкі ўвогуле закрые межы.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Беларусаў заклікалі служыць Расеі паводле кантракту. Галоўнае: пашлюць на вайну ва Украіне і не адпусцяць да інваліднасці, смерці або сканчэння вайны. Паводле расейскага заканадаўства, гэта дазволена. А паводле беларускага?
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 29 траўня падчас прэс-канферэнцыі ў Дубічах Царкоўных заявіў пра планы аднавіць буферную зону на мяжы з Беларуссю шырынёй каля 200 метраў, а таксама накіраваць усе даступныя сродкі на абарону мяжы.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Цэны на паліва трымаліся нязменнымі цэлы год, але 20 траўня абвесцілі пра першае падаражэнне на адну капейку, 27 траўня – пра яшчэ адно, таксама на капейку. «Белсат» спытаў экспертку, колькі яшчэ такіх падаражэнняў чакаць і чаму яны адбываюцца, калі цэны на нафту апошнім часам не растуць.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Усё менш тураў у Еўропу і больш азіяцкіх ды афрыканскіх напрамкаў: куды ляцець у адпачынак з Менску? Лета – традыцыйны сезон адпачынкаў. Мы пацікавіліся, дзе сёлета беларусы змогуць аднавіць сілы і атрымаць новыя ўражанні, якія ёсць магчымасці для пляжнага адпачынку, куды цяпер ляцець прасцей і танней.