Вагон з забароненай у Літве сімволікай. (Фота: LRT / LTG nuotr)
podpis źródła zdjęcia
Бліжэйшым часам яго вернуць у нашую краіну.
На памежным пераходзе Кяна ў Літве выявілі вагон з Z – сімвалам расейскай агрэсіі ва Украіне. Вагон адчапілі ад цягніка і бліжэйшым часам вернуць у Беларусь, перадае тэлерадыёкампанія LRT.
Вагон з забароненай у Літве сімволікай. (Фота: LRT / LTG nuotr)
,,
«З улікам таго, што гэты знак выкарыстоўваецца ў расейскім войску, учора ўвечары вагон неадкладна адчэплены і будзе вернуты», – цытуе LRT заяву літоўскага чыгуначнага грузаперавозніка LTG Cargo.
Гэты вагон быў у складзе цягніка, што прыехаў з Беларусі. Z-сімвал выявілі падчас агляду поезда на памежным пераходзе Кяна.
Літоўскія законы забараняюць публічную дэманстрацыю сімвалаў, унесеных у адмысловы пералік. Лацінскую літару Z, заўважаную на расейскай вайсковай тэхніцы ва Украіне, дадалі ў спіс у 2022 годзе. Сімвал прызналі прапагандай ваенных злачынстваў.
З сярэдзіны траўня гэта ўжо трэці выяўлены Z-вагон у складзе цягнікоў, што едуць транзітам праз Літву ў Калінінградскую вобласць Расеі.