ААЭ пагадзіліся выдаваць Беларусі інфармацыю пра экстрэмістаў
03.06.2024, 17:00
Dubai Marina skyline (Фота: A.Savin / Wikipedia)
podpis źródła zdjęcia
Пакуль ідзецца толькі пра абмен інфармацыяй, але не экстрадыцыю.
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Беларусь падпісалі пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму». Дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Угода прадугледжвае абмен інфармацыяй пра тэрарыстаў і экстрэмістаў, аднак не выключае супрацы «ў іншых узаемаўзгодненых формах».
Dubai Marina skyline (Фота: A.Savin / Wikipedia)
З боку Беларусі пагадненне з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі падпісаў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў.
Дакумент прызначаны для абмену інфармацыяй «з мэтаю перадухілення, выяўлення і супрацьдзеяння ўсім формам злачыннасці». Пры гэтым асобна згадваюцца такія злачынствы:
Хаця пагадненне прадугледжвае толькі абмен досведам і інфармацыяй, там пазначана, што «бакі могуць здзяйсняць супрацу ў іншых узаемаўзгодненых формах».
У дакуменце дэталёва распісана, як сілавікі дзвюх краінаў будуць запытваць інфармацыю. У тэрміновых выпадках такія запыты могуць быць нават вуснымі.
Бакі маюць права адмовіцца даваць інфармацыю, калі гэта можа нашкодзіць бяспецы, суверэнітэту, супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству ці міжнародным абавязанням або калі ўчынак, з нагоды якога накіроўваецца запыт, не лічыцца злачынствам у другой краіне.
Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае стварэнне Сумеснага камітэту бяспекі, куды залучаць прадстаўнікоў МУС абедзвюх дзяржаваў. Гэты камітэт будзе збірацца рэгулярна і па чарзе то ў адной краіне, то ў другой.
Раней адвакат Алесь Міхалевіч у размове з «Белсатам» апавёў, куды лепей не ездзіць беларусам, якім на радзіме пагражае палітычны пераслед. Юрыст казаў, што Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Егіпет і Саудаўская Аравія, не надта бяспечныя праз нізкі ўзровень прававой культуры.