У Расеі гарэў чарговы НПЗ. Людзі чулі хлапкі перад узгараннем
02.06.2024, 19:37
Расейскі НПЗ, які загарэўся. (Фота: МНС Расеі)
podpis źródła zdjęcia
У Ухце Рэспублікі Комі загарэўся адзін з рэзервуараў НПЗ, які належыць «Лукойлу».
У Ухце Рэспублікі Комі загарэўся адзін з рэзервуараў НПЗ, які належыць «Лукойлу». Пра гэта паведаміла мясцовая адміністрацыя.
Расейскі НПЗ, які загарэўся. (Фота: МНС Расеі)
Паводле непацверджанай інфармацыі ёсць двое загінулых у выніку пажару, піша выданне «Комиинформ».
Недалёка ад НПЗ былі чутныя хлапкі, а затым заўважаны слуп дыму, піша тэлеграм-канал«Baza». Гэтая ж крыніца паведамляе, што пажар не звязаны з нападамі беспілотнікаў.
Дах рэзервуара на НПЗ часткова разбураны. Каб патушыць агонь, спатрэбілася 22 адзінкі тэхнікі і 74 супрацоўнікі МНС.
У апошнія месяцы Расея сутыкнулася з нападамі на НПЗ з дапамогай беспілотнікаў. Паводле крыніцы «Reuters» у NATO, па стане на пачатак красавіка выведзеныя са строю каля 10 – 15% расейскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў.
«З пункту гледжання шкоды, ударамі, імаверна, выведзеныя са строю больш за 10 % расейскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў, магчыма, больш за 15 %. У залежнасці ад маштабаў шкоды, рамонт можа заняць значны час, – паведаміў чыноўнік NATO журналістам на ўмовах ананімнасці. – Усё менш і менш такіх абʼектаў расейскай энергетыкі, крытычнай інфраструктуры… застаюцца ў бяспецы ад магчымых удараў».