навіны

З беларускага рынку сыходзіць латышскі вытворца лекаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: static.lsm.lv)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: static.lsm.lv)
podpis źródła zdjęcia

Найбольш вядомыя прэпараты яго вытворчасці – «Адаптол» і «Наафен».

Латышскі вытворца лекаў «Olainfarm» пастанавіў цалкам сысці з беларускага і расейскага рынкаў, пра гэта паведаміў старшыня праўлення кампаніі Яніс Букс.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: static.lsm.lv)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: static.lsm.lv)
Найбольш вядомымі прэпаратамі гэтай кампаніі, прадстаўленымі ў Беларусі, ёсць «Адаптол», «Фенкарол», «Наафен» і «Этацызін».
Паводле Яніса Букса, беларускі і расейскі рынкі былі для кампаніі састарэлымі. На цяперашні момант «Olainfarm» працуе над стварэннем новага партфелю лекаў, з якім вытворца мог бы выйсці на заходні рынак, цалкам пакінуўшы краіны, якія наўпрост ці ўскосна бяруць удзел у вайне супраць Украіны.
На пытанне аб тым, чаму кампанія не адмовілася ад гандлю з Расеяй да гэтага часу, старшыня праўлення адказаў, што гэта было «справай іншых асобаў, якія прымаюць рашэнні ў кампаніі».
Яніс Букс адзначыў, што стварэнне новага партфелю для выхаду на заходні рынак зойме не менш за 4–6 гадоў.
Кампанія «Olainfarm» займаецца вырабам лекавых прэпаратаў і харчовых дадаткаў, а таксама вытворчасцю хімікатаў і актыўных хімічных інгрэдыентаў. Статутны капітал кампаніі складае амаль 35 млн еўраў. Яе абарот у 2022 годзе быў роўны 113,5 млн еўраў.
Нагадаем, што ў снежні 2023 года з Беларусі сышла вядомая дацкая кампанія «Novo Nordisk», пры гэтым кампанія заявіла, што будзе працягваць продаж у нашую краіну жыццёва важных прэпаратаў інсуліну.
У лютым 2023 года ў Беларусі таксама было закрытае прадстаўніцтва Кіеўскага вітаміннага заводу.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10