навіны

Ці з ведама Лукашэнкі дзейнічаюць падпальшчыкі ў Польшчы? Каментар

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Гучную справу ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою каментуе Сяргей Бульба.



Дваіх беларускіх і аднаго польскага грамадзяніна 27 траўня затрымалі ў Польшчы ў сувязі з імаверным удзелам у падпальванні розных грамадскіх аб’ектаў. Паведамляецца, што яны праводзілі падпалы за грошы. Іхную дзейнасць звязваюць з расейскай вайсковай выведкай ГРУ. Такія аперацыі адбываюцца з ведама Аляксандра Лукашэнкі? Гэтую справу ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою каментуе Сяргей Бульба, заснавальнік «Белага легіёну».
Што вы думаеце пра ролю Лукашэнкі ў гэтым? Ён да драбніцаў цікавіцца ўсімі сферамі жыцця. Ён журналістам раіць, як пісаць прапагандысцкія матэрыялы. Ці магла ангажаванасць беларускіх грамадзянаў у варожыя акцыі супраць Польшчы адбыцца без ягонага ведама? Ці гэта робіцца з ведама Лукашэнкі?
Хутчэй за ўсё, такія аперацыі праводзяцца без ягонага ведама. Для пацверджання прыклад: нашыя выхаванцы, якія служылі ў Мар’інай Горцы, сведчылі, што ў 2008–2011 гадах афіцэры выходзілі на тэрыторыю Украіны і рабілі закладкі ў інтарэсах расейцаў. Гэта значыць, Лукашэнка не кантралюе цалкам сваіх сілавікоў, а перадусім спецслужбаў і спецвойскаў?
Так. Вас гэта здзіўляе?
Гэта, хутчэй, яшчэ адно пацверджанне. Разборкі сярод сілавікоў, якія ён апошнім часам рабіў, перастаноўкі ў КДБ у мяне выклікалі адчуванне, што ён не да канца кантралюе сілавікоў і спецслужбы, і гэта яго напружвае.
У Міністэрства абароны штогод на працягу гадоў пятнаццаці з расейцамі адбываюцца супольныя вучэнні. На нашай ці расейскай тэрыторыі, але задзейнічаныя тыя самыя падраздзяленні ССА, эліта спецвойскаў. Яны ўжо абраслі такімі гарызантальнымі сувязямі, і тагачасныя лейтэнанты цяпер палкоўнікі і падпалкоўнікі. Яны ў гарызанталі могуць вырашаць нейкія пытанні паміж сабою па-сяброўску. Наколькі ведаю, яны з Новым годам адзін аднаго віншуюць, яны ўжо братушкі. Калі братушка з Масквы папросіць братушку з Берасця ці Мар’інай Горкі, то ён падумае, узважыць, але можа выканаць.
Інтэрв’ю цалкам глядзіце ў відэа вышэй.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10