Памёр польскі жаўнер, якога параніў нажом мігрант на мяжы з Беларуссю
06.06.2024, 17:48
Польскі памежнік (Фота: Straż Graniczna / X)
podpis źródła zdjęcia
«Матэўшу, наш браце ў службе, ты выканаў словы прысягі», – гаворыцца ў паведамленні.
6 чэрвеня ў Вайскова-медычным інстытуце ў Варшаве памёр паранены жаўнер 1-й бранятанкавай брыгады. Пра гэта паведамілі ў Генеральным камандаванні войскаў Польшчы.
Польскі памежнік (Фота: Straż Graniczna / X)
Нягледзячы на аказаную дапамогу і намаганні дактароў, выратаваць жыццё вайскоўца не ўдалося.
,,
«Матэўшу, наш браце ў службе, ты выканаў словы прысягі. Спачывай у супакоі», – гаворыцца ў паведамленні.
28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. Чарговы інцыдэнт на мяжы здарыўся 3 чэрвеня. Працаўнік Памежнай аховы Польшчы быў паранены ў выніку нападу мігранта, ён у цяжкім стане. Ёсць рызыка, што не атрымаецца ўратаваць пашкоджанае вока.