навіны

Славуты ўкраінскі пісьменнік Сяргей Жадан зрабіўся вайскоўцам Нацгвардыі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Жадан у 2022 годзе намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію.

Украінскі паэт і празаік Сяргей Жадан паведаміў, што зрабіўся вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі Украіны і цяпер праходзіць навучанне.


,,

«Уступіў у шэрагі 13-й брыгады НГУ «Хартыя». Праходжу навучанне. Служу ўкраінскаму народу», – напісаў пісьменнік Сяргей Жадан у «Фэйсбуку».


Сяргей Жадан – украінскі паэт і празаік, адзін з самых вядомых і таленавітых сучасных украінскіх пісьменнікаў. Жадан – лаўрэат шматлікіх прэстыжных міжнародных узнагародаў. У 2022 годзе камітэт літаратуразнаўчых навук Польскай Акадэміі навук высунуў украінскага пісьменніка на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Творы Жадана перакладзеныя на 16 моваў. Па-беларуску выходзілі ягоныя кнігі «Дэпэш мод», «Anarchy in the UKR», «Украінскія авіялініі», «Варашылаўград», «Інтэрнат» і вершы ў «Паэтах планеты».
Акрамя таго, Жадан ёсць фронтмэнам гурта «Жадан і Сабакі». Яшчэ адзін музыка гэтага гурта Яўген Турчынаў таксама паведаміў у сацсетках пра тое, што далучыўся да Нацгвардыі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10