навіны

ЗСУ нанеслі ракетны ўдар па Луганску

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Удар наносіўся па вайсковых аб’ектах, але ёсць ахвяры сярод цывільных.

У акупаваным Луганску прагрымела серыя выбухаў. Расейскі бок заяўляе, што ЗСУ атакавалі горад ракетамі ATACMS.
Расейскае агенцтва ТАСС сцвярджае, што ўсяго Украіна запусціла 6 ракетаў ATACMS, частку з іх збілі сілы СПА. Акупацыйныя ўлады заяўляюць, што ў выніку ракетнага ўдару па Луганску абрынуўся падʼезд шматпавярховага дому ў Луганску. Тры чалавекі загінулі. Усяго пацярпелі 35 чалавек.
Кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Арцём Лісагор заявіў, што выбухі прагрымелі ў раёне, дзе месцяцца казармы, аэрапорт і траса, па якой расейцы перавозяць ваенныя грузы. Таксама ёсць траплянне ў нафтабазу. «То бок прылятае выключна па даўняй і добраўпарадкаванай вайсковай інфраструктуры захопнікаў.


,,

Зброя ад заходніх саюзнікаў надзвычай дакладная. На жаль, расейцы заўсёды прыкрываюцца мірнымі жыхарамі, і калі б СПА не працавала над жылымі кварталамі, то паведамленняў пра пацярпелых сярод цывільных, а тым больш сярод дзяцей не было б», – дадаў Лісагор.


Украінскі журналіст Дзяніс Казанскі паведамляе, што ўдар наносіўся па вайсковых абʼектах акупантаў, ёсць удалыя траплянні па вайсковай базе. Разам з тым, частку ракетаў збіла расейская СПА. Абломкі ўпалі на жылы пяціпавярховік, у выніку чаго былі разбураныя некалькі кватэраў. Ёсць параненыя і, імаверна, загінулыя, канстатаваў Казанскі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10