навіны

Ціханоўская: Лукашэнка павінен панесці адказнасць за смерць польскага жаўнера

Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Праз штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай ужо не першы раз гінуць людзі.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала смерць польскага жаўнера, які загінуў у выніку ранення, атрыманага на мяжы ад мігранта, які хацеў трапіць у Польшчы з беларускай тэрыторыі.
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«Праз штучна створаны [Аляксандрам] Лукашэнкам міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай ужо не першы раз гінуць людзі. Ён выкарыстоўвае нерэгулярных мігрантаў як зброю ў сваіх палітычных гульнях. Ён не ўпершыню парушае прынцыпы міжнароднага права, гарантуючыя недатыкальнасць тэрыторыі польскай дзяржавы. За гэта, як і за смерці на мяжы, ён павінен панесці адказнасць», – заявіла Святлана Ціханоўская.
Яна выказала спачуванні сям’і і блізкім вайскоўца, падкрэсліўшы: «прычына гэтай трагедыі – рэжым Лукашэнкі, які ўжо доўгі час правакуе сутыкненні з удзелам мігрантаў для ціску на Польшчу».


,,

«Замест сяброўства і ўзаемаразумення на мяжы нашых краінаў трывае напружанасць. І ўсе часцей яна перарастае ў жорсткасць ды гвалт – і знішчае добрасуседства, якое спрадвеку будавалі людзі Беларусі ды Польшчы», – сказала абраная прэзідэнтка.


28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. 6 чэрвеня ён памёр.
Чарговы інцыдэнт на мяжы здарыўся 3 чэрвеня. Працаўнік Памежнай аховы Польшчы быў паранены ў выніку нападу мігранта, ён у цяжкім стане. Ёсць рызыка, што не атрымаецца ўратаваць пашкоджанае вока.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10