навіны

Тайвань увёў новыя санкцыі супраць Беларусі, а ў Эстоніі думаюць абмежаваць беларусаў

Тайвань (Фота: ghall.com.ua)
Тайвань (Фота: ghall.com.ua)
podpis źródła zdjęcia

Таксама ў Беларусі перастаў працаваць сэрвіс інтэрнет-пераводаў Fin.do.

Супраць Беларусі і беларусаў працягваюць уводзіць новыя абмежаванні з прычыны блізкасці рэжымаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Тайвань (Фота: ghall.com.ua)
Тайвань (Фота: ghall.com.ua)
30 траўня Міністэрства эканомікі Тайваню паведаміла, што пад абмежаванні на экспарт у Беларусь і Расею дадзеная нітрацэлюлоза (код ТН ЗЭД 391220). Рашэнне набудзе моц 14 чэрвеня 2024 года.


,,

«Нітрацэлюлоза вядомая як важны кампанент бяздымнага пораху і пораху для боепрыпасаў і ўжо рэгулюецца ЗША і ЕЗ. Такім чынам, кантроль неабходны для перадухілення шчылін у рэгуляванні», – заявілі ў ведамстве.


Таксама ў Беларусі перастаў працаваць сэрвіс інтэрнет-пераводаў Fin.do. Ні працуюць ні прыкладанне для мабільных прылад, ні інтэрнэт-старонка ў браўзеры: пры спробе перайсці на падраздзел сайта «Беларусь» выдаецца памылка.
Як адзначае devby.io, раней платформа анансавала, што з 1 красавіка сэрвіс больш не будзе падтрымліваць частку беларускіх пераводаў. Але на той момант адпраўка грошай з Беларусі заставалася даступнай.
Тым часам міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляэнэметс на прэс-канферэнцыі 6 чэрвеня прапанаваў увесці абмежаванні для грамадзянаў Беларусі і Расеі на набыццё нерухомасці. Паводле яго, нерухомасць могуць выкарыстоўваць для выведкі, сабатажу або варожых дзеянняў супраць Эстоніі. Ляэнэметс адзначыў, што ўжо існуюць абмежаванні на куплю нерухомасці ў памежных раёнах. Ён не выключае, што такія абмежаванні могуць пашырыць на ўсю краіну.
Нагадаем, што Польшча ў канцы траўня ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства «Мазырсоль». З пачатку чэрвеня Літва ўскладніла вываз аўтаў у Беларусь, каб перадухіліць іх рээкспарт у Расею. Таксама Вільня Літва забараніла ўвоз больш за 2800 тавараў з Беларусі і Расеі. А Рада Еўразвязу 30 траўня ўхваліла пастанову ўвесці падвышаныя мыты на збожжавую і алейную прадукцыю, што паходзяць з Беларусі і Расеі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10