навіны

Затрыманне назіральніцы за выбарамі, папаўненне «спісу экстрэмістаў»: рэпрэсіі 7 чэрвеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Штодзённы агляд «Белсату» фактаў палітычна матываванага пераследу ў Беларусі.

У судзе Савецкага раёну Менску 17 траўня за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ («Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Уладзіміра Джэжораў.
Аднаму з братоў прад’явілі абвінавачванне яшчэ па адным эпізодзе – ён быў пад вартай да суду. Суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла ўсім фігурантам справы па тры гады «хатняй хіміі».
З матэрыялаў справы, вядома, што братоў і жонку аднаго з іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фотаздымках з праезнай частцы на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся ягоным братам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду змясцілі ў ПКТ на 4 месяцы. Актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль 4 гады. У Менгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі.
28 лютага 2023 года Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіры – 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Стала вядома пра затрыманне мужчыны, які пажадаў «кіраўніцтву саюзнай дзяржавы пайсці ў апошні шлях». На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што трапіў на відэа з акцый пратэсту, пакідаў абразлівыя каментары, напісаў словы падзякі ў чат-бот «Чорнай Кнігі Беларусі», а таксама дрэнна ставіўся да вайны ва Украіне.
Акрамя гэтага, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пажадаў «кіраўніцтву саюзнай дзяржавы пайсці ў апошні шлях».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
У Бярозаўцы 5 чэрвеня затрымалі назіральніцу за выбарамі 2020-га году Гражыну Гетку. Гэта ўжо другое затрыманне жанчыны за гэты год – напрыканцы зімы ёй прызначылі 25 сутак арышту.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 15 чалавек – цяпер у ім 4134 прозвішчы. Сярод іншых, у спіс дадалі журналіста-фрылансера з Палесся Аляксандра Ігнацюка і велаактывістку з Гомля Святлану Кароль.
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане навіны
У судзе Гарадоцкага раёну 4 чэрвеня асудзілі Уладзіміра Кароткага паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Суддзя Ганна Гурынава прызначыла мужчыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён у нецвярозым стане сарваў з будынку крамы ў Гарадку чырвона-зялёны сцяг. Мужчына цалкам прызнаў віну.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10