навіны

Украіна ўпершыню паразіла найноўшы расейскі знішчальнік Су-57

Спадарожнікавыя здымкі аэрадрому «Ахтубінск». (Фота: gur.gov.ua)
Спадарожнікавыя здымкі аэрадрому «Ахтубінск». (Фота: gur.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Такіх самалётаў у Расеі – лічаныя адзінкі.

Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што 8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрому «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ атрымалася паразіць шматмэтавы знішчальнік Су-57.
Спадарожнікавыя здымкі аэрадрому «Ахтубінск». (Фота: gur.gov.ua)
Спадарожнікавыя здымкі аэрадрому «Ахтубінск». (Фота: gur.gov.ua)
ГУР (Головне управління розвідки Міністерства оборони України) спасылаецца на спадарожнікавыя здымкі аэрадрому «Ахтубінск», які размешчаны за 589 кіламетраў ад лініі фронту. Украінская выведка звяртае ўвагу, што на здымках відаць, як 7 чэрвеня Су-57 стаіць цэлы, а ўжо 8 чэрвеня каля яго з’явіліся варонкі ад выбуху і характэрныя плямы пажару, які ўзнік у выніку агнявога паражэння.


,,

«Паражэнне Су-57 – гэта першы такі выпадак у гісторыі», – адзначаюць у ГУР.


Праваенны расейскі тэлеграм-канал Fighterbomber пацвердзіў факт пашкоджання Су-57. Паводле аўтара канала, 8 чэрвеня аэрадром атакавалі беспілотнікі. Знішчальнік быў пашкоджаны аскепкамі.


,,

«Цяпер вызначаецца, падлягае ён аднаўленню ці не. Калі не, то гэта будзе першая баявая страта Су-57 у гісторыі», – зазначае Fighterbomber.


У Мінабароны РФ пра атаку на Су-57 нічога не паведамляецца. Аднак у ранішняй зводцы былі звесткі пра знішчэнне трох беспілотнікаў у Астраханскай вобласці.
Су-57 – знішчальнік пятага пакалення, самы сучасны з тых, што стаяць на ўзбраенні Расеі. Быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе. ГУР сцвярджае, што ў Расеі «лічаныя адзінкі» такіх самалётаў. Паводле Вікіпедыі, агулам з улікам прататыпаў было выпушчана ўсяго 15 Су-57.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10