У працы мэсэнджара Telegram адбыўся глабальны збой
08.06.2024, 23:58
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
На праблемы скардзіліся карыстальнікі з розных краінаў свету.
Увечары 8 чэрвеня ў працы мэсэнджара Telegram адбыўся глабальны збой, сведчаць дадзеныя платформы Downdetector.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
На праблемы з Telegram каля 21:20 па беларускім часе пачалі скардзіцца карыстальнікі з краінаў Еўразвязу, Расеі, Казахстану, Іраку, Сінгапуру, ЗША і іншых.
Збой закрануў як мабільную, так і дэсктопную версіі.
Папярэдні глабальны збой у Telegram быў зафіксаваны ў лютым гэтага года.