Мёртвы салдат тэрміновай службы знойдзены ў раёне памежнай заставы «Вусава». Магчыма, суіцыд
10.06.2024, 14:28
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Гарадзенская памежная група)
podpis źródła zdjęcia
«На службе характарызаваўся станоўча».
На ўчастку памежнай заставы «Вусава» знойдзенае цела салдата тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду. Гэта адбылося 8 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай памежнай групы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Гарадзенская памежная група)
Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года.
«На службе характарызаваўся станоўча. На момант трагедыі малодшы сяржант быў у памежнай форме аховы дзяржаўнай мяжы.
З мэтай высвятлення ўсіх абставінаў і прычынаў здарэння на месцы працуе следча-аператыўная група», – піша прэс-служба Гарадзенскай памежнай групы.
Гэта не першая смерць салдата ў Беларусі ў 2024 годзе. 25 сакавіка ў Пастаўскім раёне здзейсніў самагубства салдат тэрміновай службы.