навіны

Лідчанін паехаў працаваць у Малі на вагнэраўцаў і загінуў – СМІ

Аляксандр Жэгздрын. (Крыніца: «Наша Ніва»)
Аляксандр Жэгздрын. (Крыніца: «Наша Ніва»)
podpis źródła zdjęcia

Беларус паехаў туды працаваць кіроўцам у вагнэраўцаў. Яму было 35 гадоў.

Аляксандр Жэгздрын з Ліды загінуў у Малі. Ён паехаў туды працаваць кіроўцам у вагнэраўцаў. Яму было 35 гадоў, у яго дзве непаўналетнія дачкі. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Аляксандр Жэгздрын. (Крыніца: «Наша Ніва»)
Аляксандр Жэгздрын. (Крыніца: «Наша Ніва»)
Паводле звестак выдання, у чэрвені суд у Беларусі абмежаваў Аляксандру Жэгздрыну выезд з краіны. За што – невядома. Аднак у жніўні 2023 года мужчына апынуўся на заробках у Расеі. Там ён быў завербаваны вагнэраўцамі і паехаў у Афрыку працаваць на іх кіроўцам.
Жонцы ён распавёў пра працу ў Малі ў лістападзе 2023 года. У студзені 2024 года ёй паведамілі, што Аляксандр загінуў ад агнястрэльных раненняў. Ён быў паранены каля сталіцы Малі – Бамако, дзе знаходзіцца база вагнэраўцаў. Цела мужчыны перавезлі ў Беларусь супрацоўнікі ПВК.
«Наша Ніва» адзначае, што ў Жэгздрына не было вялікіх праблем з законам. Калі яму было 17 гадоў, яго падазравалі ў зліве дзесяці літраў бензіну з машыны і крадзяжы лабавых шчотак і вечкі бака з яе. Аднак справа была закрытая праз адсутнасць складу злачынства.
Вагнэраўцы знаходзяцца ў Малі з 2021 года па запрашэнні мясцовай хунты. У красавіку 2024 года яны сталі больш актыўна вербаваць людзей на афрыканскі кірунак.
 (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
«Bloomberg»: Расея адпраўляе ваяваць ва Украіну афрыканскіх студэнтаў навіны
Жэгздрын – далёка не першы беларус, які загінуў пасля заключэння кантракту з ПВК «Вагнер». Толькі ў красавіку 2024 года стала вядома пра двух беларусаў, якія былі забітыя ва Украіне.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10